ДА 85-й ГАДАВIНЫ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦI Зварот Партыi БНФ

2003 2003-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дарагiя суайчыньнiкi!

Наблiжаецца дата, якая мае велiзарнае значэньне для найноўшае гiсторыi Беларусi. 25 Сакавiка спаўняецца 85 гадоў з дня абвешчаньня незалежнасьцi Беларускае Народнае Рэспублiкi -- сувэрэннае дэмакратычнае дзяржавы беларускага народу. Менавiта кульмiнацыя нацыянальнага беларускага руху ў1918 годзе, стварэньне БНР i прызнаньне яе э╒рапейскiмi краiнамi прымусiлi бальшавiцкую Расею пагадзiцца на ўтварэньне БССР. Менавiта iдэалы БНР натхнялi змагароў з чужацкай дыктатурай на Бацькаўшчыне i беларускую палiтычную эмiграцыю. Менавiта БНР была правобразам сувэрэннай Рэспублiкi Беларусi, абвешчанай у 1990 годзе на руiнах савецкай iмпэрыi зла.

Дзень Незалежнасьцi, якi штогод сьвяткуе БНФ i ўсе сьведамыя грамадзяне Беларусi, сымбалiзуе адвечнае iмкненьне беларускага народу да Волi. Сёньня воля, якая на нашай мове азначае i свабоду, i рашучасьць -- нашая супольная воля -- вельмi патрэбная Беларусi. Расея на хвалi iмпэрскiх амбiцыяў зноў iмкнецца да зьнiшчэньня беларускае дзяржа╒насьцi й выкарысто╒вае для гэтага антыдэмакратычны, антыбеларускi рэжым.

Але для абсалютнае бальшынi грамадзянаў Беларусi незалежнасьць краiны -- найвялiкшая каштоўнасьць. Мы бачым будучыню нашае краiны толькi ў сям'i свабодных эўрапейскiх народа ў Эўрапейскiм Зьвязе, а не ў падноўленай расейскай iмпэрыi. I 25 Сакавiка абавязкова будзе нашым галоўным дзяржаўным сьвятам.

Грамадзяне Беларусi, зьяднаймася ў гэты ўрачысты дзень пад нашымi сьвятынямi -- бел-чырвона-белым сьцягам i Пагоняй! Толькi мы самi здабудзем сваё права "людзьмi звацца" -- бо, як казаў наш вялiкi пясьняр Янка Купала, "хто ня любiць волi -- ня нашага роду!"

Зьвяртаемся да ўсiх: далучайцеся да шэсьцяў i мiтынгаў, урачыстых сходаў i канцэртаў па усёй краiне, прысьвечаных 85-годзьдзю Незалежнасьцi. У межах сьвяткаваньняў у Менску Партыя БНФ разам зь iншымi незалежнiцкiмi арганiзацыямi ладзiць 25 Сакавiка ўрачыстае шэсьце ад пляцу Якуба Коласа да помнiку Янку Купалу ў 17.30. .

Будзе Незалежнасьць i Воля -- будзе парадак, справядлiвасьць i дабрабыт. Жыве Беларусь!

(Прэс-група Партыi БНФ)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international