Аштрафаваны маладафронтавец Алесь Кіркевіч

2010 2010-08-26T08:26:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladafrontaucy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесьніка старшыні Маладога фронту з Гародні Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 875 тыс. руб за распаўсюд адрукаванай прадукцыі ў межах кампаніі "Горад Наш!".  Ён быў затрыманы 3 ліпеня супрацоўнікамі міліцыі. Пасьля складаньня пратаколу ў Цэнтральным РАУСе, у той жа дзень, міліцыя правяла дагляд кватэры юнака.
Асноўны закід - ч.2 арт. 21.14 Адміністрацыйнага Кодэксу - парушэньне "правілаў добраўпарадкаваньня, забесьпячэньня чысьціні й парадку". Неўзабаве справа была перададзена ў адміністрацыю Ленінскага раёна на разгляд адміністрацыйнай камісіі.
Пастановаю камісіі Ленінскага раёна Гародні на намесьніка старшыні МФ Алеся Кіркевіча накладзены штраф у памеры 25 базавых велічынь, што складае 875 000 беларускіх рублёў. Прадстаўнікі адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна своечасова нават не папярэдзілі абвінавачанага маладафронтаўца аб месцы і часе паседжаньня адміністрацыйнай камісіі.
"У нашай краіне, - пракамэнтаваў А.Кіркевіч, - нажаль, зараз нельга займацца грамадзкай дзейнасьцю, пазьбягаючы праблемаў з уладамі. Як кажуць, быў бы чалавек - артыкул знойдзецца. Ніхто ня судзіць і не зьбіраецца судзіць які-небудзь Oriflame, які прапануе дадатковы заробак на кожным слупе. Тым больш тых брсм'аўцаў,якія на Камароўскім рынку ў Менску клеілі на сьметніцы лягатыпы "НТВ", пасьля выхаду фільма "Хросны Бацька".
Пры ўсім гэтым нашая мэта дасягнута - мы адрадзілі МФ у заходняй сталіцы Бларусі - нас ведаюць, мы на слыху. І тое, што зараз гэбісты імкнуцца павесіць на нас кожнае палітычнае графіці, якое зьяўляецца ў горадзе, толькі пацьвярджае гэты факт."

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international