Канчатковае рашэньне па справе Уласевіча будзе прынятае сёньня

2010 2010-08-24T11:08:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ulasievic.jpg
Фота Westki.info

Фота Westki.info

23 жніўня ў Астраўцы закончылася пасяджэньне суда, які разглядае справу Мікалая Уласевіча. Старшыню Астравецкай раённай арганізацыі АГП абвінавачваюць у непадпарадкаваньні пажарнікам, якія прыйшлі да яго, каб правесці праверку ў хаце. Сам Мікалай Уласевіч лічыць гэтую справу цалкам сфабрыкаванай.

На вечаровым пасяджэньні высветлілася, што Мікалай Уласевіч не даваў падставаў не праводзіць праверку. Аднак канчатковае рашэньне суда наўрад ці будзе справядлівым. Так лічыць старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Юры Істомін, які прысутнічаў на пасяджэньні.

Учора выступілі асноўныя сведкі, якія не з'явіліся на папярэдняе слуханьне. У сваю чаргу Мікалай Уласевіч заявіў шэраг хадайніцтваў, з якіх было прынятае толькі адно.

“Сёньня высветлілася (і гэта пацвердзілі сьведкі), што Мікалай Уласевіч не даваў падставаў не праводзіць праверку, з якой прыехалі пажарныя інспектары, - распавядае Юры Істомін. - Ён сам падаў заяву, каб размясціць у сваёй хаце раённую арганізацыю АГП і быў зацікаўлены, каб гэты працэс скончыўся як мага хутчэй. Адметна яшчэ і тое, што праверку вырашылі правесьці менавіта ў дзень народзінаў спадара Уласевіча”.

Далейшыя падзеі, па сведчанььнях, выглядалі так. Калі пажарныя пад'ехалі, Мікалай Уласевіч выйшаў з хаты і сказаў, што не давярае ім, бо яны наўмысна зацягваюць працэс, і што не жадае, каб праверку праводзілі без законных на тое падстаў. І пайшоў далей па вуліцы. Пры гэтым істотна, што ўладальнікам хаты з'яўляецца не ён, а яго жонка. Аднак да жонкі пажарныя інспектары не звярнуліся. 

“Верагодна, што гэтыя паказаньні сьведак пацвердзяць правату Міколы Уласевіча”, - лічыць Юры Істомін. - Але тое, што асноўныя хадайніцтвы Уласевіча былі адхіленыя, дае  падставу меркаваць, што рашэнне суда не будзе справядлівым. Да таго ж частка матэрыялаў была вынятая са справы. Сярод іх - адмысловы ліст за подпісам кіраўніка раённага аддзела УКДБ, каб гэтую справу супрацоўнікі МНС давялі, як кажуць, да лагічнага завяршэньня. Усё гэта сьведчыць пра тое, што справу супраць Уласевіча замовіў раённы аддзел УКДБ. Таму пажарныя не могуць сказаць, што ўсе іх патрабаваньні выкананыя, што ўсё нармальна ў спадара Уласевіча з хатай, і можна зарэгістраваць раённую арганізацыю АГП. Яны маральна залежаць ад рашэння УКДБ. Таму, я думаю, заўтра судовае рашэнне будзе вынесенае ўсё ж супраць спадара Уласевіча”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international