Камітэт дзяржаўнай бясьпекі зацікавіўся дзейнасьцю студэнткі адной з магілёўскіх ВНУ, актывісткі моладзевых дэмакратычных арганізацыяў Вольгі Семчанка.

2006 2006-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зь ёй была праведзеная «прафіляктычная размова», якая сталася для грамадзкай актывісткі своеасаблівым папярэджаньнем, паведамляе сайт www.belngo.info

Паводле словаў В. Семчанка, яна была запрошаная ў кабінэт камэнданта інтэрната, дзе знаходзіўся невядомы чалавек, які назваўся старшым лейтэнантам КДБ Андрэем Валер’евічам (назваць сваё прозьвішча ён адмовіўся). Кадэбіст папрасіў студэнтку адказаць на шэраг пытаньняў, якія яго цікавілі. Найперш яны датычылі ўдзелу Вольгі Семчанка ў розных моладзевых дэмакратычных арганізацыях, а таксама яе палітычных поглядаў. Пры гэтым, супрацоўнік КДБ прадэманстраваў сваю паінфармаванасьць у дэталях біяграфіі грамадзкай актывісткі. Ён папярэдзіў В. Семчанка аб наступствах, якія могуць здарыцца ў выпадку яе «няправільных палітычных паводзінаў».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international