Грамадскі актывіст са Сьветлагорску патрабуе вярнуць маёмасьць, якая была вынятая міліцыянтамі пры аглядзе яго кватэры

2006 2006-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 студзеня Тэльман Масьлюкоў – грамадзкі актывіст і рэдактар газэты “Рэгіянальныя навіны” (Сьветлагорск, Гомельская вобласьць) – накіраваў у Аддзел унутраных спраў Сьветлагорскага раёну ліст з патрабаваньнем вярнуць маёмасьць, якая была вынятая міліцыянтамі пры аглядзе яго кватэры.
У сьнежні супрацоўнікі міліцыі пад кіраўніцтвам намесьніка начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў, маёра міліцыі Пятра Зыкуна правялі агляд кватэры Т. Масьлюкова “па падазрэньні ў захоўваньні зброі і наркотыкаў”. У ходзе агляду замест зброі былі вынятыя офісная тэхніка і розныя друкаваныя выданьні. (Адзін з вынятых капіравальных апаратаў быў затым вернуты.)
З усяго вынятага міліцыянты здолелі давесьці да суда толькі інфармацыйныя бюлетэні “16”, у якіх сярод іншых матэрыялаў быў надрукаваны артыкул за подпісам незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Зубр”.
Усе астатнія рэчы ні самой міліцыяй, ні судом (які адбыўся 30 сьнежня) не былі прызнаныя як аб’ект адміністрацыйнага парушэньня. Аднак дагэтуль у міліцыі знаходзіцца другі з вынятых капіравальных апаратаў, а таксама 5 камп’ютарных кампакт-дыскаў, кніга А. Фядуты “Палітычная біяграфія А. Лукашэнкі”, 4 кнігі “Беларусь: сцэнары рэформаў”, брашуры з рэзалюцыяй ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі, газэты “Рэгіянальныя навіны”, іншыя друкаваныя выданьні. На вяртаньні ўсяго гэтага і настойвае Т. Масьлюкоў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international