Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-07-27T09:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Традыцыйна праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”. Аднак у сувязі з надыходам часу летніх адпачынкаў да пачатку верасня выпускі  праграмы будуць выходзіць з пэўнымі зменамі.

Час выхаду ў эфір – 15-05. Таксама ў гэты час праграму можна слухаць праз інтэрнэт: http://new.racyja.com

Сёння, 27 ліпеня, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць гутаркі з рэгіянальнымі праваабаронцамі.

Так, праваабаронца з Жодзіна Аляксей Лапіцкі распавядзе, як ён разам з жонкай Святланай ужо на працягу 8-мі гадоў змагаюцца за беларускамоўнае навучанне свайго сына Янкі - ад моманту ягонага паступлення ў гімназію № 1 г.Жодзіна.

Праваабаронца з Маладэчна Алесь Капуцкі распавядзе пра асаблівасці сваёй працы ў грамадскім сектары рэгіёна. Ён шмат гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю. Алесь быў добра знаёмы з беларускім палітычным дзеячом, навукоўцам Генадзем Карпенкам падчас яго старшынства з 1991 па 1994 гады ў Маладэчанскім гарвыканкаме, калі ў горадзе былі праведзены значныя эканамічныя пераўтварэнні. Пра гэта і не толькі – у гутарцы з праваабаронцам.

З гутаркі з навучэнкай Беларускага гуманітарнага ліцэю Марыяй Статкевіч вы даведаецеся, у чым сённяшняя моладзь бачыць унікальнасць гэтай навучальнай установы, якая напачатку 2010 году адзначыла свой 20-гадовы юбілей.  

У музычных паўзах - кампазіцыі беларускага мэтал-гурту DeadMarsh

 

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international