Затрыманні ў Брэсце

2010 2010-07-20T09:05:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja.jpg

На Брэсцкім чыгуначным вакзале 19 ліпеня  ў 21 гадзіну 40 хвілін па выхадзе з вагона цягніка  Мінск-Брэст  былі затрыманы супрацоўнікамі лінейнага аддзела міліцыі намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Віктар Чайкоўскі і старшыня абласнога Свабоднага прафсаюза Беларускага Валянцін Лазарэнкаў.

Яны прыехалі з канферэнцыі, прысвечанай абмеркаванню закона аб малым і сярэднім бізнэсе, які быў прыняты Палатай прадстаўнікоў РБ. Затрыманы па падазрэнні перавозкі антыдзяржаўнай літаратуры.

Па словах Віктара Чайкоўскага, затрыманне адбылося ў стылі дэтэктыўнага жанра.

- З двух бакоў састаў цягніка быў ачэплены. Нас чакала міліцыя па заданні, мяркуем, што КДБ. Затрымліваў непасрэдна капітан Ігар Тарасюк. У канцы затрымання начальнік аддзела чыгуначнай міліцыі Міхаіл Катовіч некаму па тэлефоеу паведаміў: “Пракол”.

Беларуская лібералізацыя – гэта татальны кантроль над грамадствам. Вось куды выкідваюцца вялізныя грошы падаткаплацельшчыкаў.

Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што прыналежнасць да апазіцыі не дае падставаў для сталага  прэсінгу з боку спецслужбаў, якія заграбаюць жар рукамі міліцыі.

- Мы сёння апазіцыйныя, бо не падзяляем кропкі погляду на развіццё эканамічных, сацыяльных, палітычных праблематык у Беларусі. Але гэта не дае падставаў цягнуць нас адразу ў пастарункі або абшукваць дзень і ноч, як гэта робіцца -  то на ад’ездзе, то па прыездзе пад самымі рознымі падставамі. Але калі мы ўжо пад падазрэннем, то няхай бы намі займаліся спецслужбы непасрэдна, каб мы бачылі, хто ёсць хто. А то ўвесь час падстаўляюць міліцыю, якая павінна займацца крыміналам, а не палітычным зыскам.

Па факце затрымання актывістаў быў складзены пратакол. Нічога крамольнага не знайшоўшы, супрацоўнікі міліцыі прабачыліся.  Затрыманне доўжылася каля гадзіны.

Чайкоўскі і Лазарэнкаў намераны абскарджваць дзеянні міліцы ў вышэйстаячых інстанцыях. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international