Граматычныя памылкі ў заяўцы – падстава для адмовы ў рэгістрацыі інтэрнет-рэсурса

2010 2010-07-13T14:46:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/int2.jpg

У Беларусі дзяржаўную рэгістрацыю прайшлі каля 16 тысяч інтэрнет-рэсурсаў. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў начальнік аддзелу інфармацыйных тэхналогій Беларускай дзяржаўнай інспекцыі па электрасувязі (БелДзІЭ) Андрэй Сіліч.

Па стане на 9 ліпеня спецыялісты БелДзІЭ разгледзелі 23 тыс. заявак, з якіх 7 тысяч адхілілі па розных прычынах — «у тым ліку з-за наяўнасці граматычных памылак, а таксама неадпаведнасці прадастаўленай інфармацыі існуючым формам, калі тое ці іншае поле запоўнена звесткамі, якія яму не адпавядаюць».

Яшчэ 2 тысячы заявак зараз разглядаюцца.

Рэгістрацыю планавалася скончыць да 1 ліпеня, але на дадзены момант яна працягваецца. «Пасля звесткі пра рэсурсы рэгіструючая арганізацыя павінна будзе перадаць у Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце Беларусі», — нагадвае БелТА.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international