Сяргей Каваленка на "хатняй хімііі"

2010 2010-07-02T09:13:10+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavalenka.jpg
Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

1 ліпеня ў Першамайскім райсудзе Віцебска павінен быў адбыцца суд над вядомым грамадскім актывістам, сябрам КХП БНФ Сяргеем Каваленкам.

Ён быў затрыманы на вуліцы абласнога цэнтра 25 чэрвеня. Апазіцыянер больш за двое сутак правёў у ізалятары часовага ўтрымання толькі за тое, што ў ягонай кішэні знайшлі бел-чырвона-белы сцяг. Аднак суд сёння не адбыўся, бо Сяргей Каваленка лёг у шпіталь. Праўда, і ў шпітальную палату да яго прыходзілі міліцыянты, каб паведаміць Сяргею, што з 1 ліпеня ўступае ў сілу прысуд, вынесены 14 траўня. Актывіст атрымаў тры гады «хатняй хіміі» за вывешаны на галоўнай навагодняй елцы Віцебска бел-чырвона-белы сцяг.

- З 9 да 18-й я павінен быць на працы, з 21-ай да 9 раніцы я павінен быць у хаце, а ў выходныя 22 гадзіны я павінен быць дома. Гэта "хімія" дамашняя. Да мяне прыйшлі сюды ў бальніцу, я падпісаў адпаведныя паперы, паведамілі, што з сённяшняга дня я ўжо адбываю пакаранне.

Нагадаем, што 7 студзеня Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на галоўнай елцы Віцебска. За гэта яго абвінавацілі ў злосным хуліганстве, а суд прысудзіў 3 гады «хатняй хіміі».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international