Юрый Варонежцаў спрабуе праз суд вярнуць адабраныя рэчы і грошы

2010 2010-07-01T10:34:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/varonezhcau.jpg
Юры Варонежцаў

Юры Варонежцаў

Сябра ГА «БАЖ» Юрый Варонежцаў 29 чэрвеня звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Гомеля са скаргай на дзеянні ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, якія 18 траўня праводзілі ператрус у яго дома і забралі асабістую і сямейную маёмасць.

Сярод іншага актывіст згадвае пра адабраныя рэчы сваёй непоўнагадовай дачкі і сына — інваліда з дзяцінства, а таксама 5 400 долараў ЗША. Апошняе выманне, па словах Варонежцава, пагоршыла жыццё сям’і, галоўным чынам дзяцей.

Паводле заяўніка, міліцыянты падчас вобшуку не маглі патлумачыць, якія «прылады злачынства, дакументы і каштоўнасці будуць забірацца, ці могуць яны мець значэнне для невядомай крымінальнай справы».

Юрый Варонежцаў просіць суд абавязаць упраўленне дазнання УУС вярнуць яму асабістыя рэчы і грошы, якія без разбору забраныя з яго кватэры і належаць сям’і. Папярэднія звароты ў Генеральную пракуратуру і непасрэдна ў Ленінскі РУУС Мінска, які распачынаў крымінальную справу ў дачыненні да актывістаў кампаніі «Говори правду!», вынікаў не далі. Начальнік Ленінскага РАУС паведаміў, што скарга спадара Варонежцава разгледжана і далучана да матэрыялаў крымінальнай справы. Адказу з Генеральнай пракуратуры няма і па сёння.

Юры Варонежцаў - гомельскі грамадзкі актывіст і палітык, былы дэпутат Вярхоўнага Савету СССР.

Гомельскага сябра ГА «БАЖ» выклікалі ў КДБ

Ператрусы ў офісах і кватэрах актывістаў кампаніі “Гавары праўду”

На скаргу ў Генеральную пракуратуру адказаў той, на каго скардзіліся
 


 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international