FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна аказаць неабходную медыцынскую дапамогу Мікалаю Аўтуховічу

2010 2010-06-21T11:47:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/logo-fidh-viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

FIDH і Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома аб пачатку бестэрміновай галадоўкі зняволенага Мікалая Аўтуховіча ў сувязі з адмовай у прадастаўленні яму медыцынскай дапамогі з боку адміністрацыі СІЗА № 1 г. Мінска.

У выніку працяглага, больш за год, утрымання пад вартай у вельмі неспрыяльных для здароўя умовах Мікалай Аўтуховіч страціў практычна ўсе зубы і як следства – магчымасць нармальнага прыёму ежы. Нягледзячы на шматразовыя звароты зняволенага да адміністрацыі СІЗА і ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС Беларусі, яму сістэматычна адмаўляюць у доступе да неабходнай медыцынскай дапамогі. Пры гэтым адміністрацыя СІЗА блакуе перадачу зваротаў Мікалая Аўтуховіча ў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.

Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны 16 траўня 2010 г. Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь на 5 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў захоўванні зброі і боепрыпасаў. Першапачаткова Мікалай Аўтуховіч, а таксама Уладзімір Асіпенка, Міхаіл Казлоў і Аляксандр Ларын абвінавачваліся ў шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту, але ў выніку адкрытага разгляду справы ў судзе былі апраўданыя па большасці прад'яўленых абвінавачванняў.

Справа першапачаткова мела гучны грамадскі рэзананс і знаходзілася пад пільнай увагай праваабаронцаў. На думку FIDH і ПЦ "Вясна", следства па дадзенай крымінальнай справе суправаджалася значнымі парушэннямі працэсуальных гарантый, відавочна звязаных з палітычнай матывіроўкай.

FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" расцэньваюць адмову беларускіх уладаў у прадастаўленні неабходнай медыцынскай дапамогі вязьню Мікалаю Аўтуховічу як бесчалавечнае, жорсткае абыходжанне і катаванні, парушэнне арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 7 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

FIDH і Праваабарончы цэнтр «Вясна» патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць парушэнне правоўзняволенага Мікалая Аўтуховіча і забяспечыць яго неабходнай медыцынскай дапамогай.

Парыж-Мінск, 18 чэрвеня 2010 г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international