Співаемся...

2010 2010-06-03T16:59:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alkahalizm.jpg

Пачынаючы з 2004-га,  у Беларусі штогод выяўляецца больш за 30 тысяч новых алкаголікаў. Гэта прыкладна столькі ж,  колькі пражывае,  напрыклад,  у Iўеўскім альбо Ашмянскім раёнах і значна болей,  чым налічваецца насельніцтва ў Зэльвенскім ці Бераставіцкім раёнах.

Без перабольшвання страшныя лічбы абнародавалі намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць і доктар эканамічных навук з Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Міхаіл Пятровіч.

Аказваецца, яшчэ ў 1998 годзе Беларусь пераступіла праз той парог ужывання алкаголю, які Сусветная арганізацыя аховы здароўя лічыць бяспечным для нацыі, пасля якога пачынаецца дэградацыя народа. Гэты парог складае 8 літраў абсалютнага алкаголю ў год у разліку на аднаго чалавека. У мінулым, 2009 годзе, праз гандлевую сетку беларусы набылі 12,3 літра абсалютнага алкаголю на чалавека. Гэта ажно ў 2,2 раза больш, чым у 1990 годзе. Такім чынам, хто б і што ні гаварыў, але статыстыка сведчыць: не так піла раней  наша краіна, была нейкая мера ва ўжыванні спіртнога!

Больш за тое, вышэйназваная лічба не адлюстроўвае сапраўдных маштабаў праблемы. Як мяркуюць эксперты, яе трэба павялічыць мінімум на трэць, паколькі значная колькасць беларусаў вырабляюць алкагольныя напоі самастойна. Калі ўлічваць самаробныя напоі, то на аднаго жыхара Беларусі ў мінулым годзе прыйшлося 16 літраў алкаголю.

Але ж ёсць дзеці, ёсць хворыя, ёсць тыя, хто прынцыпова непітушчы. Калі ўлічыць тых, хто вядзе выключна цвярозы способ жыцця, то, згодна даследаваннем Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай Акадэміі навук, атрымоўваецца, што ўсе тыя цыстэрны гарэлкі, віна, іншых напояў, якія выпускае наша прамысловасць, выпіваюць 5,9 мільёна беларусаў. У пераліку на кожнага атрымоўваецца ажно 26 літраў абсалютнага алкаголю ў год. Альбо 170 грамаў гарэлкі штодзённа! Таму зусім не дзіва, што наша краіна штогод співаецца цэлымі раёнамі…

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international