У Лідзе адбыўся стыхійны мітынг пратэсту

2010 2010-06-02T16:20:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mityng-lida.jpg

У райцэнтры Ліда на Гарадзеншчыне сабрана ўжо каля двух тысяч подпісаў пад патрабаваньнем да ўладаў адмяніць рашэньне аб будаўніцтве заводу са шкоднай вытворчасьцю. Свой пратэст людзі выказалі і на стыхійным мітынгу, які адбыўся 1 чэрвеня.

Збудаваць новы завод гарачага ацынкоўваньня мэталаканструкцыяў лідзкія ўлады заплянавалі прыкладна за 350 мэтраў ад бліжэйшых вёсак і за 800 мэтраў ад жылога мікрараёну гораду Ліды.

У гэтым мікрараёне ўжо знаходзіцца завод «Оптык», а побач зь вёскамі —ачышчальныя збудаваньні, трубы якіх непасрэдна выведзеныя да людзкіх гародаў.

Новая будоўля пагоршыць экалягічную сытуацыю. Гэта турбуе тутэйшых жыхароў. Сваё абурэньне яны выказвалі на мітынгу пратэсту.

Асабліва людзей пакрыўдзіла, як мясцовыя ўлады правялі ў вёсцы Шырокае сустрэчу з насельніцтвам наконт будаўніцтва заводу. У працоўны час, без аб’яваў сабралі некалькі пэнсіянэраў. Але людзі, зь іх слоў, даведаліся і масава туды прыйшлі, пачалі задаваць пытаньні, на якія не пачулі адказу.

А праз некалькі дзён у «раёнцы» і на лідзкім тэлебачаньні пасьля слуханьняў пасьпяшаліся абвясьціць, што мясцовыя жыхары ня супраць будаўніцтва.

Напрыканцы размовы людзі пачалі казаць, што ўжо некаторых актывістаў за ўдзел у зборы подпісаў пачалі запалохваць на працы. І вось што наконт гэтага галосна сказала адна спадарыня.

Спадарыня: «Мы маем правы, у тым ліку і права на жыцьцё, якое таксама прадугледжвае нармальныя экалягічныя варункі. І мы патрабуем, каб гэтае права дзейнічала для нас, бо хочам жыць, і каб дзеці нашы жылі. Мы хочам дыхаць чыстым і свабодным паветрам».

Намесьнік старшыні Лідзкага райвыканкаму Іван Курман сказаў карэспандэнту радыё, што абурэньні людзей наконт гэтага ён лічыць заўчаснымі:

Курман: «На сёньняшні дзень распрацоўваецца ў Акадэміі навук праект, у якім будзе разьдзел ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе. Таму абурэньні людзей заўчасныя. Існуе закон, згодна зь якім і будзе прынята рашэньне». 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international