Ці ўлічаць барысаўскія чыноўнікі інтарэсы гараджан пры будаўніцтве АЗС?

2010 2010-05-31T11:46:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysau_azs-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет мясцовых грамадзскіх актывістаў

Пікет мясцовых грамадзскіх актывістаў

28 траўня ў мікрараёне Лядзішча г. Барысава адбыліся падзеі, зьвязаны з распачатым тут будаўніцтвам аўтазаправачнай станцыі.

На заяўленае дэмакратычным актывістам Абрамовічам А.М. пікетаваньне блізу будаўніцтва не быў дадзены дазвол ад гарадзкіх уладаў. Але а 10-ай гадзіне раніцы некалькі чалавек усё ж сабраліся. У гэты самы час у актавай залі сярэдняй школы № 16 г. Барысава пачаліся грамадзскія слуханьні па будаўніцтве АЗС з удзелам чыноўнікаў барысаўскай вэртыкалі, Белнафтахіму й іншых зацікаўленых арганізацый. Запрасіць прыняць удзел у працы сходу да "пікетуючых" прыйшла начальніца аддзелу ідэалягічнай працы Барысаўскага райвыканкаму Гарнак Л.І. Удзельнікі пікету пагадзіліся з гэтай прапановай, для таго, каб уголас агучыць свае патрабаваньні.

Далей асноўныя падзеі адбываліся ўжо ў актавай залі СШ № 16. Тут, апрача вялікай колькасьці нераўнадушных жахароў мікрараёну, прысутнічалі асобы, якія надзелены ўладнымі паўнамоцтвамі й з чыёй "лёгкай рукі" будаўніцтва АЗС ужо йдзе поўным ходам: намесьнік старшыні выканкаму Саковіч В.М., галоўны архітэктар раёну Лорын С.В., а таксама дырэктар Белнафтахіму, галоўны лекар цэнтру эпідэміялёгіі, начальнік інспэкцыі прыродных рэсурсаў і іншыя.

Нягледзючы на тое, што пераважную большасьць прысутных складалі праціўнікі будаўніцтва, ніякага станоўчага рашэньня на іх карысьць прынята не было. Вынікам бурных спрэчак стала зьвестка, агучаная Саковічам В. М. у канцы сходу - аб тым, што рашэньне аб працягу будаўніцтва будзе прынята да 14 чэрвеня й апублікавана. Па ягоных словах, зараз на месцы мяркуемай АЗС ідзе працэс добраўпарадкаваньня тэрыторыі, які можа перанакіраваць у іншае рэчышча з улікам грамадзкай думкі й меркаваньняў адмысловых зацікаўленых арганізацый. Але ніхто з жыхароў не сумняецца ў тым, што "грошы робяць усё" і іх інтарэсы ня будуць улічаныя чыноўнікамі.

Сытуацыя ўскладняецца тым, што побач з будаўніцтвам знаходзіцца вайсковы шпіталь і школа, а сама пад'яздная дарога не разьлічана на вялікую транспартную нагрузку. Наяўнасьць тут АЗС значна ўскладніць экалягічную абстаноўку й павялічыць транспартны рух да небясьпечнай мяжы.

Грамадзскія слуханьні па будаўніцтве АЗС з удзелам чыноўнікаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international