Гародня: міліцыянты беспадстаўна затрымалі распаўсюдніка газеты “Новы Час”

2010 2010-05-17T14:32:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/novy_chas.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У мінулую пятніцу гарадзенскія міліцыянты затрымалі актывіста АГП Дзьмітрыя Бандарчука, калі той нёс 200 асобнікаў афіцыйна зарэгістраванай і выдаванай газеты “Новы Час”. Газеты Дзьмітры Бандарчук атрымаў на аўтавакзале і нёс у сваю машыну, прыпаркаваную па вуліцы Будзённага, што знаходзіцца непадалёк. Па словах Бандарчука перад гэтым ён размаўляў са знаёмым праз тэлефон і казаў, што забярэ дасланую “рэч”. Тое, што здарылася пасьля, на думку грамадскага актывіста выразна сьведчыць пра факт, што адбываецца татальнае праслухоўваньне тэлефонных размоваў грамадска-палітычных актывістаў. Затрыманьне і вышук ажыцьцяўляла цэлая “опергрупа”, якая складалася з амапаўцаў і звычайных міліцыянтаў, а таксама чалавека з відэакамерай.

Увесь атрыманы наклад газеты быў забраны пасьля складаньня адпаведнага пратаколу, нягледзячы нават на тое, што ў Дзьмітрыя Бандарчука была на руках афіцыйная даведка з пячаткай, выданай рэдакцыяй, дзе было засьведчана, што ён з’яўляецца грамадскім распаўсюднікам газеты.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international