Пераслед Саюза палякаў працягваецца

2010 2010-05-13T14:57:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sajuz_paliakau_belarusi1.jpg

Перакваліфікаванне артыкула крымінальнай справы, па якім абвінавачваецца былая кіраўнічка Дома польскага ў Івянцы Тэрэса Собаль, з’яўляецца працягам пераследу непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі на чале з Анжалікай Борыс – такой думкі прытрымліваецца кіраўніцтва арганізацыі.

Следчы Валожынскага раённага аддзела ўнутраных спраў Шульга паведаміў Тэрэсе Собаль аб тым, што крымінальная справа ў дачыненні да яе працягваецца – зменена толькі кваліфікацыя.

Калі раней актывістку непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў абвінавачвалі ў злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненымі  групай асобаў, то цяпер справа датычыць выключна  асобы Тэрэсы Собаль.

На думку старшыні галоўнай рады Саюза палякаў Анджэя Пачобута, захады праваахоўных органаў носяць правакацыйны характар і накіраваныя на пераслед актывістаў арганізацыі з мэтай запалохвання:

– Гэтая сітуацыя з Саюзам палякаў была ўладамі максімальна палітызавана. Улады не хочуць паказаць сваю слабасць. Яны не хочуць прызнаць, што яны прайгралі, таму яны выкарыстоўваюць такія сродкі і сілы.

Праваахоўныя органы спрабуюць прыцягнуць Тэрэсу Собаль да адказнасці за тое, што ў 2004 годзе яна ў ліку найбольш актыўных сяброў арганізацыі атрымала фінансавую дапамогу, выдаткаваную польскім бокам.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international