Законапраект аб амністыі прыняты ў першым чытанні

2010 2010-05-06T13:21:41+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/palata.jpg

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 6 мая аднагалосна прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў».

Паводле слоў міністра ўнутраных спраў Анатоля Куляшова, законапраект распрацаваны «ў мэтах рэалізацыі прынцыпу гуманізму ў дачыненні да асоб, якія сталі на шлях выпраўлення пасля ўчынення злачынства, што не ўяўляе вялікай грамадскай небяспекі».

Паводле слоў міністра, у выніку амністыі можа быць вызвалены з папраўчых устаноў закрытага тыпу прыблізна 2.230 чалавек, з папраўчых устаноў адкрытага тыпу - прыблізна 900 чалавек.

Скарочаны на год тэрмін адбывання пакарання ва ўстановах закрытага тыпу 9.300 асуджаным, ва ўстановах адкрытага тыпу - 1.100.

Законапраект прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай адказнасці і пакарання непаўналетніх, цяжарных жанчын, жанчын і адзінокіх мужчын, якія маюць непаўналетніх дзяцей, асоб пенсіённага ўзросту, інвалідаў, хворых на актыўную форму туберкулёзу, ВІЧ-інфікаваных, ветэранаў баявых дзеянняў, удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, асоб, якія атрымалі раненні пры выкананні абавязкаў у перыяд праходжання службы, учыніўшых злачынствы, якія не адносяцца да катэгорыі цяжкіх.

Ад пакарання ў выглядзе арышту, абмежавання волі, накіравання ў дысцыплінарную вайсковую часць, пазбаўлення волі могуць быць вызвалены таксама іншыя катэгорыі асоб пры асуджэнні: за злачынствы, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі (да двух гадоў пазбаўлення волі), а таксама пры асуджэнні да арышту - незалежна ад тэрміну адбытага пакарання; за менш цяжкія злачынствы (да шасці гадоў пазбаўлення волі) — пры адбыцці не менш як адной чвэрці тэрміну пакарання.

Пры гэтым асуджаныя, якія ўчынілі іншыя катэгорыі злачынстваў і не падлягаюць вызваленню ад далейшага адбывання пакарання, вызваляюцца ад названых пакаранняў часткова тэрмінам на адзін год.

Амністыя не распаўсюджваецца на асоб, да якіх раней прымяняліся амністыя або памілаванне і якія зноў учынілі наўмыснае злачынства, а таксама на тых, хто не кампенсаваў прычынены злачынствамі ўрон (за выключэннем названай «ільготнай» катэгорыі асоб), якія злосна парушаюць устаноўлены парадак падчас адбывання пакарання; прызнаных асабліва небяспечнымі рэцыдывістамі; асуджаных да пажыццёвага зняволення; якім смяротная кара або пажыццёвае зняволенне заменены іншым пакараннем; аб’яўленых у вышук у сувязі з ухіленнем ад адбывання пакарання; якія ўчынілі забойства, згвалтаванне, разбой або вымагальніцтва з кваліфікуючымі прыкметамі, а таксама бандытызм, тэрарызм, злачынствы супраць дзяржавы; якія стварылі злачынную арганізацыю або ўдзельнічалі ў ёй ці ўчынілі карупцыйныя злачынствы з карыслівай зацікаўленасці; прыцягнутых да крымінальнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане ап’янення.

Паводле слоў Куляшова, паўторныя злачынствы ўчыняюць ад 7 да 10% асоб, вызваленых паводле амністыі.

Апошні раз амністыя ў Беларусі праводзілася ў 2009 годзе і была прымеркавана да 65-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international