Скарга Асамблеі НДА адхіленая

2010 2010-05-05T17:03:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/asamblejanda2.jpg

Вярхоўны суд Беларусі абвясьціў рашэньне адносна скаргі Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацыяў Беларусі на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць Асамблею. Суд скаргу не задаволіў.

Пры гэтым, як сказаў Радыё Свабода палітоляг Юры Чавусаў, які прысутнічаў на паседжаньні, некаторыя аргумэнты Асамблеі былі судом часткова прызнаныя, а некаторыя — адхіленыя. Але ў цэлым скарга была пакінутая без задавальненьня.
Гэта ўжо трэці раз, калі Асамблеі недзяржаўных дэмакратычных арганізацыяў Беларусі адмаўляюць у рэгістрацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international