Міліцыя выбачылася й заплаціла 100 тысяч рублёў кампэнсацыі

2010 2010-05-03T11:28:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/milicyja.jpg

Транспартная міліцыя Бабруйску выбачылася за гвалтоўныя дзеяньні сваіх супрацоўнікаў супраць актывісткі стваранай партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” Таісіі Кабанчук.Спадарыні Кабанчук кампэнсавалі кошт нескарыстанага квітка на цягнік ад Бабруйску да Менску, а таксама грошы за паламаныя акуляры. Яна атрымала ад міліцыянтаў 100 тысяч рублёў і выбачэньні.

Інцыдэнт адбыўся на чыгуначным вакзале Бабруйску 25 сакавіка. Таісія Кабанчук зьбіралася выправіцца ў Менск на дазволенае ўладамі шэсьце да Дня волі.

“Да мяне прыходзіў маёр Хораў. Ён папрасіў у мяне выбачэньня за дзеяньні сваіх падначаленых, якія мяне арыштоўвалі на вакзале. 25 сакавіка міліцыянты арышт апраўдвалі тым, што на мяне паступіла ад невядомага арыенціроўка, што я перавожу наркотыкі. У пастарунку мяне абшукалі, наркотыкаў, зразумела, не знайшлі. Вось за гэта маёр Хораў і выбачаўся. Ён прынёс мне кампэнсацыю за разьбітыя акуляры й нескарыстаны квіток да Менску — 100 тысяч рублёў. Перад гэтым візытам я скардзілася ў пракуратуру на міліцыянтаў. У мяне дома пабываў намесьнік пракурора транспартнай міліцыі Аляксандар Старавойтаў. Ён узяў у мяне тлумачэньні і паабяцаў, што мне будуць кампэнсаваныя мае страты ад міліцыянтаў”, паведаміла “Свабодзе” Таісія Кабанчук.

Паводле актывісткі, ёй пісьмова паведамілі, што крымінальная справа супраць яе спыненая.

“Маё затрыманьне здабыло дзякуючы незалежнай прэсе шырокі рэзананс. Гэта ўсё адбывалася падчас выбарчай кампаніі. 25 сакавіка мае дакумэнты былі пададзеныя ў выбарчую камісію для рэгістрацыі мяне кандыдаткай на дэпутацтва. Шмат хто даведаўся пра гвалт міліцыі супраць жанчыны. І людзі бачылі на вакзале, як мяне затрымлівалі. Таму міліцыя вырашыла спыніць гэтую справу, бо яна была не на іх карысьць. Я таксама ня буду далей шукаць праўды ў судах. Гэтыя пошукі забіраюць занадта шмат часу і высілкаў. Лепш я займуся стваральнай працай”, — зазначае Таісія Кабанчук.

25 сакавіка ў пастарунку пасьля вобшуку на Таісу Кабанчук склалі пратакол за непадпарадкаваньне міліцыянтам. У дзень затрыманьня яе хацелі й судзіць, але жанчына запатрабавала адваката. Судовы разбор быў адкладзены. Акрамя паламаных акуляраў і нескарыстанай паездкі ў Менск, міліцыянты пашкодзілі Таісіі Кабанчук руку.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international