Журналістку недзяржаўнай газэты не пусьцілі на сэсію гарсавету

2005 2005-12-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміла радыё Свабода. Карэспандэнтка "Віцебскага кур'еру" Тацяна Чабатарова зьвярталася па дазвол прысутнічаць на 13-й сэсіі гарсавету двойчы: да кіраўніцы аддзелу ідэалагічнай работы гарвыканкаму Натальлі Царовай і асабіста да старшыні гарсавету Генадзя Грыцкевіча.

Прадстаўніца гарвыканкаму заўважыла, што ў пераліку запрошаных ёсьць толькі тры дзяржаўныя віцебскія газэты, а старшыня гарсавету параіў "Віцебскаму кур'еру" пашукаць іншых тэмаў, завяршыўшы гаворку парадай "адпачнуць ад гэтай сэсіі".

Прайсьці ў залу пасяджэньняў "явачным парадкам" карэспандэнтцы Тацяне Чабатаровай таксама не ўдалося: на ўваходзе, разгледзеўшы рэдакцыйнае пасьведчаньне, яе спыніў ахоўнік.

З той жа самы прычыны на сэсію гарсавету ня здолеў трапіць і кіраўнік абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

Старшыня гарсавету папярэдне адмовіў яму на той падставе, што ў залі пасяджэньняў не бывае вольных месцаў. Згоднага паслухаць стоячы Кастуся Смолікава далей ганку не прапусьціла ахова.

На сэсіі гарсавету, якая аказалася закрытай для прадстаўнікоў недзяржаўнага выданьня і палітычнае апазыцыі, гарвыканакам даваў справаздачу пра выкананьне паказьнікаў разьвіцьця за 2005-ы год, а таксама зацьвярджаўся гарадзкі бюджэт наступнага году.

Тое, што карэспандэнтку "Віцебскага кур'еру" на пасяджэньне не дапусьцілі, рэдакцыя расцэньвае як новую праяву ўціску незалежнага выданьня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства