Бабруйская адміністратыўная справа над маладафронтаўцамі застаецца адкрытай

2005 2005-12-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

19 сьнежня ў в судзе Першамайскага раёна г. Бабруйску адбыўся працяг слуханьня адміністратыўнай справы Лацінскага Сяргея і Буйніцкага Дзяніса па артыкуле 167-2 КаАП (выкарыстаньне незарэгістраванай сімволікі), перанесены з 13 сьнежня.

Хлопцаў затрымалі 22 кастрычніка пад час правядзеньня рок-канцэрта «Рок за баброў» за тое, што яны разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг.

Як паведаміў праваабаронца з Бабруйску Ігар Ходзька, пад час судовага паседжаньня Буйніцкі патлумачыў, што трымаў Лацінскага на плячах і таму не мог чым-небудзь махаць. Лацінскі заявіў, што ён зьяўляецца сябрам Партыі БНФ і выкарыстоўваў зарэгістраваны Мінюстам сьцяг партыі.

Пасьля тлумачэньняў і выступаў сьведкаў, судзьдзя Тарабуева Тацяна Васільеўна пастанавіла: пратакол і матэрыялы справы вырнуть у АУС Бабруйскага гарвыканкама для далучэньня да іх доказаў таго, што сьцяг, які быў выкарыстаны на канцэрце, не зарэгістарваны, а таксама для далучэньня самога сьцяга.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international