Сябра Партыі БНФ у Сьветлагорску Тэльман Масьлюкоў накіраваў заяву ў Сьветлагорскую міжраённую пракуратуру

2005 2005-12-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла Сьветлагорская раённая арганізацыя Партыі БНФ, у заяве была выказаная прозьба праверыць правамернасьць дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі, якія зрабілі агляд яго кватэры 2 сьнежня.

У ходзе агляду кватэры міліцыя правяла выманьне друкаваных выданьняў, камп’ютарных кампакт-дыскаў і капіравальных апаратаў. Працэдура правядзеньня агляду і выманьня рэчаў рэгулюецца Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь (КПК РБ). Паводле артыкулу 203 КПК РБ, выманьне рэчаў робіцца толькі пры ўзбуджанай крымінальнай справе. У дадзеным выпадку крымінальная справа не ўзбуджана. Да таго ж, вынятыя прадметы не маюць адносінаў да падставы, якая была ўказана для правядзеньня агляду кватэры (пошук зброі і наркотыкаў).

Таму, па-першае, у заяве маецца прозьба праверыць правамернасьць выманьня рэчаў увогуле. Па-другое, у заяве ўтрымліваецца прозьба праверыць правамернасьць выманьня друкаваных выданняў, якія маюць прадугледжаныя заканадаўствам выдавецкія дадзеныя і колькасьць якіх не перавышае наклад, які ўказаны ў выдавецкіх дадзеных.

Па-трэцяе, у заяву уключана прозьба праверыць правамернасьць выманьня капіравальных апаратаў, паколькі яны маюць фармат А4, а ўсе вынятыя друкаваныя выданьні - альбо фармату А3, альбо надрукаваныя паліграфічным спосабам – гэта значыць, яны не маглі быць вырабленыя на гэтых апаратах.

Акрамя таго, адзначаецца ў заяве, у пратаколе агляду кватэры супрацоўнікі міліцыі не запісалі дакладныя звесткі аб вынятых кампакт-дысках – назвы дыскаў і іх завадзкія нумары, што ставіць пад сумненьне іх далейшую ідэнтыфікацыю. Супрацоўнікі міліцыі не апячаталі пакунак з вынятымі друкаванымі выданьнямі і кампакт-дыскамі, а вынятыя капіравальныя апараты ўвогуле не былі ўпакаваныя.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international