Выбары ў Сенненскім раёне адбудуцца па “сямейным падрадзе” (паводле Радыё Свабода)

2003 2003-02-24T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Сеньненскага раённага савету цяперашняга старшыні савету Васіля Васілёнка і прызначэньне ягонай жонкі Галіны Васілёнак кіраўніцай акруговай выбарчай камісіі далі мясцовым жыхарам падставу для жарту — маўляў, цяпер выбары адбудуцца згодна зь “сямейным падрадам”.
Адзіны супернік Васіля Васілёнка — 42-гадовы афіцэр запасу Алег Шумкоў, ён зьдзіўлены тым, што камісію, якая сочыць за правядзеньнем выбараў, у тым ліку вядзе падлік галасоў, узначальвае жонка ягонага канкурэнта — галоўны бухгальтар калгасу імя Цімяразява. Адметна і тое, што намесьніца старшыні акруговай камісіі Надзея Дубавец зьяўляецца непасрэднай падначаленай галоўнага бухгальтара, а сябры камісіі Вольга Платонава і Валянціна Ждановіч таксама працуюць у калгаснай бухгальтэрыі.

Такое незвычайнае нават для Беларусі фармаваньне акруговай камісіі сакратар раённай выбарчай камісіі Сьвятлана Вярцінская тлумачыць так:

(Вярцінская: ) “Справа ў тым, што фармаваньне камісіі, згодна з Выбарчым кодэксам, у нас ішло да таго, як пачалося вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты. А потым ужо была зарэгістраваная ініцыятыўная група, якая зьбірала подпісы за Васілёнка. Яна сабрала подпісы, іх праверылі. Яго зарэгістравалі. І таму ён абіраецца ў гэтай акрузе. Я ня бачу тут нечага надзвычайнага”.

Сакратар Цэнтарвыбаркаму Мікалай Лазавік ацэньвае сытуацыю так:

(Лазавік: ) “Зь юрыдычнага гледзішча ніякага парушэньня няма. Усе грамадзяне маюць роўныя правы, у тым ліку і жонка. Адзінае, што згодна зь лёгікай, па-чалавечы там і інакш можна было сфармаваць”.

Юрыст праваабарончай арганізацыі “Вясна” Валянцін Стэфановіч зьвяртае ўвагу на прынцып фармаваньня выбарчых камісіяў:

(Стэфановіч: ) “Тое, што яны фармуюцца з прадстаўнікоў аднаго і таго ж працоўнага калектыву — паўсюдна. Гэта ж ня пара выпадкаў. Паўсюль так. Гэта проста сыстэма правядзеньня выбараў у краіне створаная такая — з 2000 году ўжо”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international