viasna on patreon

Працягваецца прымусовая падпіска на дзяржаўныя выданьні

2005 2005-12-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла прэс-служба БАЖу, да 20 снежня кіраўнікі і намеснікі па ідэалагічнай працы прадпрыемстваў Дзяржынскага раёна (Мінская вобл.) павінныя падаць у райвыканкам пісьмовыя справаздачы пра вынікі правядзення ведамаснай і індывідуальнай падпіскі на шэраг дзяржаўных выданняў. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным пасланні старшыні Дзяржынскага райвыканкама А. Кадэта, датаваным 15-м лістапада г.г.
"У сувязі з пачаткам падпісной кампаніі на 1 паўгоддзе 2006 г. і ўлічваючы палітычную важнасць дадзенага мерапрыемства", А. Кадэт просіць адрасатаў "узяць пад асабісты кантроль стан ведамаснай падпіскі" на "Советскую Белоруссию", "Рэспубліку", "Звязду", "Мінскую праўду", "Сцяг Кастрычніка" і іншыя выданні. Падшыўкі "вядучых" газет павінныя знаходзіцца "ў даступным для супрацоўнікаў месцы на кожным вытворчым участку", - падкрэслівае аўтар паслання.
Індывідуальную падпіску старшыня райвыканкама таксама не абышоў увагай і прадпісаў дзеля яе паспяховага правядзення "арганізаваць працу грамадскіх распаўсюднікаў ва ўзаемадзеянні з намеснікам кіраўніка па ідэалагічнай працы і прафсаюзнай арганізацыяй", а таксама за кошт арганізацыі "аказаць матэрыяльную падтрымку ў падпісцы на асноўныя дзяржаўныя выданні" ветэранам і маламаёмасным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства