Кіраўніцтва РУП “Белпошта” 2 снежня прыняло рашэньне выключыць з падпіснога каталогу на 2006 г. газету “Товарищ”, заснаваную ЦК Партыі Камуністаў Беларускай

2005 2005-12-06T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта рэдакцыя даведалася з ліста генеральнага дырэктара “Белпошты” Аляксандра Чарняк. У адрозненне ад астатніх газет, якіх няма ў падпісным каталогу на наступны год, газета “Товарищ” у ім спачатку прысутнічала, а цяпер будзе выкрэсленая, паведаміла прэс-служба БАЖ.

У якасці падставы для выключэння газеты з каталогу “Белпошта” называе нявыхад выдання ў студзені-сакавіку 2005 г. Рэдакцыя, са свайго боку, нагадвае, што затрымка выхаду адбылася з-за скасавання Беларускім домам друку дамовы з газетай і адмовы іншых беларускіх друкарань выпускаць “Товарищ”. Выданне змагло аднавіць выхад толькі ў красавіку 2005 г., дамовіўшыся са Смаленскай друкарняй. Рэдакцыя звяртае ўвагу на тое, што пасля аднаўлення выхаду газеты “Белпошта” ні разу не ўздымала пытання пра запазычанасць перад падпісчыкамі: газета была без праблем уключаная ў падпісны каталог на другое праўгоддзе 2005 г.

Заснавальнік выдання (ЦК ПКБ) “заяўляе пра палітычны характар дадзенага рашэння, якое сведчыць пра больш жорсткі ціск на беларускія недзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 г.”, - гаворыцца ў распаўсюджаным рэдакцыяй прэс-рэлізе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international