КДБ Беларусі зробіць усё, каб не дапусьціць дэстабілізацыі сытуацыі ў краіне у выніку магчымых масавых пратэстаў апазыцыі падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году. Пра гэта старшыня КДБ Сьцяпан Сухарэнка заявіў у інтэрвію агенцтву Reuters.

2005 2005-11-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле Сухарэнкі, “шэраг заходніх дзяржаваў, асабліва ЗША, апошнім часам ня раз заяўлялі, што зацікаўленыя ў зьмене ўлады ў Беларусі падчас прэзыдэнцкіх выбараў на ўзор “каляровых” рэвалюцыяў у іншых краінах СНД”.

Кіраўнік КДБ заявіў, што ЗША выкарыстоўваюць рэсурсы міжнародных і замежных недзяржаўных арганізацыяў для падрыхтоўкі спэцгрупаў, якія мяркуецца задзейнічаць для арганізацыі масавых вулічных выступаў у Беларусі.

Паводле Сухарэнкі, асноўнымі арганізатарамі вулічных выступаў могуць стаць незарэгістраваныя моладзевыя арганізацыі “Малады Фронт” і “Зубр”. Аднак кіраўнік КДБ падкрэсьліў, што галоўнай пагрозай нацыянальнай бясьпецы могуць стаць ня выступы апазыцыі, якая на ягоны погляд “расьцярушаная і не карыстаецца падтрымкай у грамадзтве”, а ціск з боку Захаду, які ўзмацняецца.

У інтэрвію "Reuters" генэрал Сухарэнка назваў пляны ЗША і Эўразьвязу прафінансаваць замежнае тэле- і радыёвяшчаньне на Беларусь “пагрозай нацыянальнай бясьпецы”.

Нагадаем, што ў мінулую пятніцу менавіта Сьцяпан Сухарэнка ад імя кіраўніка дзяржавы ўнёс у палату прадстаўнікоў папраўкі ў крымінальны кодэкс, якія прадугледжваюць крымінальны перасьлед за арганізацыю масавых забурэньняў, дзейнасьць ад імя зачыненых арганізацыяў, перадачу замежным дзяржавам і арганізацыям “заведама ілжывых зьвестак” пра Беларусь.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international