Віцебскіх актывістаў дзень пратрымалі ў пастарунку

Тэгі: затрыманьні
Крыніца: Радыё «Свабода»

16 сакавіка а 12-й гадзіне супрацоўнікі Віцебскага РАУС затрымалі 50 тысяч асобнікаў газэты грамадзянскай кампаніі «Наш дом».

Наклад канфіскавалі ў Вольгі Карач і Віктара Рамнёва. Іх пратрымалі да 18-й гадзіны, пасьля чаго выдалі пратаколы пра адміністрацыйнае затрыманьне паводле артыкулу 22.9 КоАП і пратакол канфіскацыі.
Загад пра канфіскацыю накладу аддаваў намесьнік начальніка УУС Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімер Папко.
На думку кіраўніцы кампаніі «Наш Дом» Вольгі Карач, арышт накладу выданьня зьвязаны з агульным узмацненьнем ціску на незалежныя СМІ па ўсёй краіне, паведаміла прэсавая служба кампаніі «Наш дом».

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international
ольга будина в журнале ok-magazine.ru