З вялікімі фінансавымі цяжкасцямі сутыкнуўся на шляху к “Дажынкам-2006” Бабруйск.

2005 2005-11-29T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Абласное кіраўніцтва скараціла фінансаванне на падрыхтоўку горада да святкавання да 135 мільярдаў рублёў. У няпэўным стане, па-ранейшаму, будаўніцтва тэрапеўтычнага корпуса гарадзкой бальніцы СМП, уключанага ў праграму фестываля. Цалкам верагодна, што дабудоўваць яго гораду прыйдзецца за свае сродкі.
Сродкі на падсветку паўтара дзесяткаў будынкаў горада таксама павінны будуць знайсці самі арганізацыі, як бюджэтныя, так і пазабюджэтныя.
Сытуацыя ўскладняецца тым, што дзяржаўная скарбонка Бабруйска ў наступным годзе ўжо не можа надта разлічваць на папаўненне за кошт прыватызацыі гарадзкой уласнасці. Як паведаміла на планёрцы ў гарвыканкаме начальнік аддзела па кіраванню гарадзкой камунальнай уласнасцю і прыватызацыі Жана Падабедава, прадаваць на сённяшні дзень гораду больш няма чаго.

Праблему рассялення гасцей горада падчас “Дажынак-2006” абмяркоўвалі на чарговай планёрцы ў гарвыканкаме.
Праблема ў тым, што ўсе гасцініцы горада здольныя адначасна прыняць толькі 670 асоб. Між тым сёлетняе свята ў Слуцку наведала каля 30 тысяч чалавек. Гасцей Бабруйска чакаецца значна болей. Таму плануецца задзейнічаць інтэрнаты, і не толькі студэнцкія. Як дадатковы варыянт, разглядаецца таксама магчымасць усталявання купейных вагонаў на чыгуначнай станцыі. (Паводле інфармацыйнага агалду Тыдзень з Магілёўскай вобласьцю” інфармацыйны агляд № 36 (184)15-28/11/05

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international