Кадыдату ў дэпутаты адмоўлена ў спатканьні з выбаршчыкамі

2003 2003-02-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кадыдату ў дэпутаты Брэсцкага гарадскога Савету дэпутатаў па выбарчай акрузе № 25 Анастасіі Ільіной Брэсцкі гарадскі выканаўчы камітэт адмовіў у правядзеніі пікету ў межа агатацыйнай кампаніі, мэта якога – сустрэча з выбаршчыкамі.
У сваім адказе намесьнік старшыні выканкаму М.М. Куіш спаслаўся на Закон РБ “Аб сходах, мітынгах…” ад 30.12.1997 г., Дэкрэт Прэзыдэнта РБ ад 07.05.2001 г. № 11, рашэнне Брэсцкага гарвыканкаму №887 ад 15.10.1998 г. і патлумачыў, што правядзеньне пікету ў планаваных месцах (на плошчы перад гандлёвым цэнтрам “Юбілейны”, каля прадуктовай крамы па вул.Крывашэіна 9 і аўтобуснага прыпынку “Маладзёвая”) “…воспрепятствует нормальному функционированию транспорта, движению пешеходов и деятельности предприятий общественного питания”.
Сябры Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднаньня "Праваабарончы цэнтр "Вясна" лічаць, што дадзенае рашэньне ўшчамляе правы незалежных і партыйных кандыдатаў, тым больш, што кандыдаты ад улады (дырэктары прадпрыемстваў, школ, прадстаўнікі наменклатуры…) максімальна выкарыстоўваюць адміністратыўны рэсурс:
15.02.2003 г. выяўлена чарговае парушэнне арт.73 ВК РБ. Кандыдат у дэпутаты Валюшыцкі В.І., дырэктар ЦУМу, у сваіх улетках запрашае выбаршчыкаў складаць “заявы-запыты” адміністратару ЦУМу пад распіску ад 9.30 да 20.00 штодзенна, чым выкарыстоўвае перавагі свайго службовага становішча ў інтэрэсах абраньня. Ён выкарыстоўвае памяшканне ЦУМу і адміністратара ЦУМу, які знаходзіцца ў службовай залежнасці ад яго, у працоўны час.
У сувязі з чым старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Грамадскага аб'яднаньня "Праваабарончы цэнтр "Вясна" Уладзімір Вялічкін зьвярнуўся да з заявай да старшыні Брэсцкай гарадской выбарчай камісіі і да пракурора Ленінскага раену г.Брэста з заявай аб парушэнні арт.73 ВК РБ і просьбай адмяніць рашэнне выбарчай камісіі аб рэгістрацыі кандыдата Валюшыцкага В.І.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца ў
Брэсцкае абласное аддзяленне
грамадскага аб'яднаньня
"Праваабарончы цэнтр "Вясна":
(8-0162) 20-13-95
Алег Дыдышка

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international