У Баранавіцкіх крамах нарэшце з’явіўся Выбарчы кодэкс

2010 2010-02-27T10:51:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лютага ў Баранавіцкіх крамах нарэшце з’явіўся Выбарчы кодэкс са зменамі і дапаўненнямі. Гэтаму паспрыяла скарга, пададзеная страшынёй ініцыятыўнай групы аднаго з прэтэндэнтаў у кандыдаты Віктара Сырыцы ў ЦВК на імя Лідзіі Ярмошынай. Такую ж скаргу ён напісаў і старшыні Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Юрыю Шасцярнёву. У сваіх скаргах Віктар Сырыца прасіў Лідзію Ярмошыну і Юрыя Шасцярнёва паўздзейнічаць на адказных людзей і адпаведныя структуры, каб забяспечыць горад Баранавічы Выбарчымі кодэксамі для нармальнай працы ўдзельнікаў выбарчага працэсу згодна з заканадаўствам.

Першым на скаргу адрэагаваў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, які патэлефанаваў на хатні тэлефон і падзякаваў Віктара Сырыцу за ўзнятую праблему і паабяцаў хутка і станоўча яе вырашыць. На другі дзень патэлефанаваў старшыня Баранавіцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Юрый Шасцярнёў, які прапанаваў Віктару Сырыцы нават свой асабісты Выбарчы кодекс для больш якаснай і прафесійнай працы ўсіх сяброў ініцыятыўнай групы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international