Аршаншчына: змены межаў выбарчых участкаў могуць зблытаць выбаршчыкаў

2010 2010-02-23T18:58:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апублікаваныя выбарчыя ўчасткі па выбарах у мясцовыя Саветы па горадзе Орша і Аршанскаму раёну.

Па выбарах у Аршанскі гарсавет сфармаваны 61 участак для галасавання. З іх  48 участкаў знаходзяцца ў горадзе Оршы, 5 - у горадзе Барань, 2 - у мястэчку Болбасава, а 6 участкаў з'яўляюцца закрытымі - размешчаныя ў лячэбных установах і інтэрнатах.

У Аршанскім раёне выбары будуць праходзіць на 43 выбарчых участках. З іх толькі адзін закрыты - у шпіталі інвалідаў ВАВ у мястэчку Юрцава.

У параўнанні з папярэднімі выбарчымі кампаніямі месцы размяшчэння ўчасткаў засталіся нязменнымі, чаго не скажаш пра іх межы. Не  меньш чым у 15 з іх тэрыторыя ў той ці іншай ступені змянілася. Грамадскія актывісты Оршы мяркуюць, што гэтыя змены могуць выклікаць блытаніну ў выбаршчыкаў - людзі, якія прывыклі гадамі галасаваць у адным і тым жа пункце, могуць не разабрацца ў зменах і прыйсці па звычцы на ранейшы ўчастак.

Аднак самыя сур'ёзныя пытанні выклікае фармаванне ўчастку № 58 у горадзе Барань. Ён уключае ў сябе вуліцу Аршанскую, на якой дамы № 9, 11, 11а, 13,15 і 46а адносяцца да Палявой акругі  № 29, а дамы № 36, 38, 42, 44, 44а і 46 - да Набярэжнай акругі № 28 па выбарах у Аршанскі гарадскі Савет. Разам з тым, усе гэтыя дамы знаходзяцца ў межах аднаго выбарчага ўчастку.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international