Андрусю Цянюту не далі зарэгістравацца

2010 2010-02-19T20:40:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cianiuta.jpg
Андрэй Цянюта

Андрэй Цянюта

Маладафронтавец Андрусь Цянюта, які служыць у віцебскай вайсковай частцы, сёньня выйшаў на сувязь. Юнак паведаміў, што кіраўніцтва часткі перашкодзіла яму зарэгістравацца у якасьці кандыдата ў дэпутаты. Андрусь будзе падаваць скаргу ў вайсковую пракуратуру.

Андрусь падаў у пісьмовым выглядзе рапарт, з просьбаю, каб яго адпусьцілі зарэгістравацца ў якасьці кандыдата ў дэпутаты мясцовага Савету, па выбарчаму кодэксу, адміністрацыя вайсковай часткі абавязана была стварыць спрыяльныя ўмовы для рэгістрацыі кандыдатаў і ані ў якім разе не замінаць гэтаму.

Аднак кіраўнік часткі, які бярэ ўдзел у мясцовых выбарах і падаваў заяву не асабіста, а праз ідэёляга, сказаў, каб Цянюта перадаў сваю заяву праз каго-небудзь іншага.

У чацьвер палітпрызыўніка на цэлы дзень забралі на трэніроўкі й адабралі тэлефон. Пра свае выбырчыя падзеі Андрусь змог паведаміць толькі сёньня.

Дагэтуль Андрусь Цянюта некалькі разоў падаваў рапарты камандаваньню віцебскай дэсантнай вайсковай часткі аб сваім жаданьні вылучацца на мясцовых выбарах у якасьці кандыдата. Яго некалькі разоў пымушалі перапісваць рапарты нанава.

Маладафронтавец зьбіраецца абскарджваць дзеяньні кіраўніка часткі ў ваеннай пракуратуры. Юрыдычна -- вайсковай частцы пагражае крымінальная адказнасьць. Пабачым, што атрымаецца фактычна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international