Актывіста БХД у Віцебску завочна асудзілі на адміністратыўны арышт

2010 2010-02-22T11:18:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Завочна быў асуджаны на 7 сутак адміністратыўнага арышту актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Алесь Галавань. Пастанову суда ён атрымаў па пошце, паведамляе сайт charter97.org.

Нагадаем, актывісты БХД Алесь Галавань і Валерый Раманенка былі затрыманыя ў Віцебску 15 студзеня, у іх канфіскавалі бел-чырвона-белыя сцягі. Маладых людзей абвінавацілі ў тым, што яны нібыта "знаходзіліся ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане"  Галавань і Раманенка правялі за кратамі трое сутак да суда, а на працэсе запатрабавалі сабе адвакатаў. У выніку, суд перанеслі на 2 лютага. Аднак у той дзень Алесь Галавань здаваў іспыт у Варшаўскім універсітэце і не мог прысутнічаць на судзе. Працэс па яго справе быў перанесены на нявызначаны тэрмін. Цяпер жа высветлілася, што ён прайшоў у адсутнасць апазіцыянера. Галавань мусіць дабыць свой тэрмін за кратамі. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international