Салігорск: Кіраўнікоў прадпрыемстваў папярэдзілі

2010 2010-02-19T16:57:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 лютага ў Салігорскім раённым выканаўчым камітэце сабралі прадстаўнікоў буйнейшых дзяржаўных прапрыемстваў горада. Мэта сустрэчы – прафілактычны інструктаж напярэдадні пачатку агітацыйнай кампаніі прэтэндэнтаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў.

 

Намесьнік старшыні выканкама па ідэалагічнай працы Анатоль Казакевіч папярэдзіў прадстаўнікоў пра персанальную адказнасць за зьяўленне на тэрыторыі іх прапрыемстваў любых агітацыйных і іншых матэрыялаў, звязаных з выбарамі, і нагадаў пра неабходнасць сталага кантролю за гэтымі працэсамі. Непасрэдна пра форму адказнасці і законнасць такіх папярэджанняў сказана не было.

 

Дадзеная сустрэча ніяк не афішавалася і не праходзіла ў спісе мерапрыемтсваў выканаўчага камітэта ў межах падрыхтоўкі да выбараў. Інфармацыя пра падзею была атрымана прыватным чынам ад чалавека, які прысутнічаў на сходзе. У прыёмнай Анатоля Казакевіча інфармацыю каментаваць адмовіліся.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international