Бабруйск: Вячаслава Шэлега паставілі перад выбарам

2010 2010-02-19T16:09:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бабруйскага сябра  ініцыятыўнай групы па стварэнні  партыі БХД Вячаслава Шэлега, які  збіраецца ісці на выбары, выклікалі  ў аддзел гандлю гарвыканкама. Зінаіда  Луніхіна – намеснік начальніка упраўлення гандлю паведаміла, што запрасіла  яго па заданню намесніка старшыні гарвыканкама – Міхаіла Кавалевіча.  Пад час размовы чыноўніца паставіла Вячаслава Шэлега перад выбарам: ідзеш на выбары, ці працуеш.

-Я сказаў Зінаідзе Луніхінай, што фірму сваю закрываю і распрадаю, - а я з’яўляюся пакуль дырэктарам фірмы, а прадпрымальніцкую дзейнасць закрыў яшчэ ў студзені. Таму на яе пытанне, што я выбіраю, я адказаў – выбары! Якім чынам яны змаглі б паўплываць на маю працу, калі б мая фірма не закрывалася, ня ведаю, бо на гэтым нашая размова скончылася, - распавёў Вячаслаў Шэлег. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international