Ярмошына прызнала манаполію ўладаў на электронныя СМІ

2010 2010-02-16T17:43:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/elektronnyja_smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прызнанне кіраўніка ЦВК прагучала на семінары «Роля СМІ пры правядзенні выбарчых кампаній».

Кажучы пра выбарчыя кампаніі, кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына патлумачыла, што ў грамадскай свядомасці працэс выглядае так, як ён прадстаўлены СМІ, а не так, як адбываецца насамрэч. Беларусь, паводле яе словаў, у меншай ступені схільная да такога ўплыву з-за манаполіі дзяржавы на электронныя СМІ і «слабы попыт з боку насельніцтва» на крыніцы, што арыентуюцца на пастаўку выключна палітычнай інфармацыйнай прадукцыі. «У нас больш папулярная жоўтая прэса», - лічыць Ярмошына, паведамляе «Інтэрфакс».

Пазначаючы на залежнасць ступені даверу насельніцтва да выбараў ад іх асвятлення СМІ, Ярмошына зазначыла, што «пазіцыя ачарнення мае большы шанец на поспех, бо абапіраецца на агульначалавечую схільнасць верыць больш у дрэннае, чым у добрае».

На думку кіраўніка ЦВК, асвятленне выбараў СМІ павінна абапірацца на шэраг правілаў. «Асвятленне павінна быць рэгулярным, але не празмерным, абапірацца на дакладныя дэталі, якія зблізяць працэс выбараў з выбаршчыкамі, а таксама павінна быць менш заклікаў, а больш канкрэтных прыкладаў таго, як працуе ўлада, якая абіраецца», - патлумачыла Ярмошына.

«Літаральнае выкананне прынцыпу роўнага асвятлення кандыдатаў немагчыма з-за іх рознага сацыяльна-палітычнага статусу, а таксама з-за розніцы ў фінансавых сродках у выпадку ўтварэння асабістых выбарчых фондаў», - заўважыла кіраўнік ЦВК.

Закранаючы новаўвядзенні выбарчага заканадаўства Беларусі, кіраўнік ЦВК адзначыла, што пасля атрымання ад Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі ліміту эфіру яго частку ЦВК рэзервуе для дэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзідэнты і дэпутаты. Яна падкрэсліла, што ўдзел у дэбатах будзе з'яўляцца добраахвотным, але пры адмове кандыдата ад удзелу ў дэбатах, дадатковы індывідуальны час яму не дадуць.
Старшыня Цэнтрвыбаркама адзначыла, што кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў будуць па-ранейшаму мець права на адзін бясплатны выступ па мясцовым радыё, аднак не прадугледжваецца дэбатаў, бясплатнага апублікавання перадвыбарных праграм у газетах, а таксама не будзе права ўтвараць уласныя выбарчыя фонды.

Кажучы пра асабістыя выбарчыя фонды кандыдатаў у прэзідэнты і дэпутаты, кіраўнік ЦВК падкрэсліла, што іх сродкі павінны выдаткоўвацца ў краіне і нельга замаўляць прадукцыю за мяжой. Сродкі могуць накіроўвацца на выраб рэкламных матэрыялаў у выглядзе паслуг СМІ і агітацыйных матэрыялаў, а не на выраб тавараў народнага спажывання.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international