Іван Крук скардзіцца ў Цэнтральную камісію на адмову ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы (+ тэкст скаргі)

2010 2010-02-17T11:56:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ivan_kruk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Іван Крук

Іван Крук

Астравецкая раённая тэрытарыяльная выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў раённага Савета адмовіла актывісту Астравецкай раённай арганізацыі АГП Івану Круку ў рэгістрацыі  ініцыятыўнай групы для збору подпісаў па вылучэнні яго кандыдатам у дэпутаты па Школьнай выбарчай акрузе № 2.

Прычынай стала тое, што некалькіх чалавек адмовіліся ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы. Як высветлілася, такое рашэнне гэтыя людзі прынялі пад ціскам сябраў выбаркаму.

Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы са спісам з сямі грамадзянаў, дзе ўказваліся звесткі пра іх, Іван Крук падаў у камісію 11 лютага. Іх прыняў сябра камісіі Зямніцкі М.В. у прысутнасці  калегі Валейка Т.Н. у службовым кабінеце Астравецкага райвыканкама.

Са словаў Івана Крука, адразу пасля падачы заявы названыя сябры камісіі, якія з’яўляюцца службовымі асобамі, распачалі “апрацоўку” грамадзянаў, чые прозвішчы значыліся ў спісе па стварэнні ініцыятыўнай групы.

У скарзе ў Цэнтральную камісію сп.Крук паведамляе, што Зямніцкі М.В. і Валейка Т.Н. сваімі дзеяннямі парушылі выбарчае заканадаўства, а таксама  правы грамадзянаў, прадугледжаныя арт. 38 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым грамадскі актывіст апісвае ўсе візіты “шантажыстаў” да мяркуемых сябраў ініцыятыўнай групы.

Іван Крук патрабуе ад Цэнтральнай камісіі даць прававую ацэнку дзеянням Зямніцкага М.В. і  Валейка Т.Н. і вырашыць пытанне пра выключэнне іх са складу камісіі. Акрамя гэтага, аўтар скаргі просіць пракурора Астравецкага раёна правесці праверку па фактах парушэння выбарчага заканадаўства, канстытуцыйных нормаў, крымінальнага права і узбудзіць крымінальную справу паводле арт. 191 Крымінальнага кодэкса РБ у дачыненні да парушальнікаў. 

Тэкст скаргі І.Крука

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international