Віцебшчына: у камісій - жаночы твар

2010 2010-02-17T13:46:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сфармаваных на Віцебшчыне тэрытарыяльных камісіях у пераважнай большасці  працуюць жанчыны.

Так, у складзе абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі  3 (23%) жанчыны,  у гарадскіх (у гарадах абласнога падпарадкавання) - 29 (56%) і гарадскіх (у гарадах раённага падпарадкавання) - 21 (70%), у раённых - 177 (66%), пасялковых - 81 (81%), сельскіх - 1237 (81%). Усяго ж жанчын у тэрытарыяльных камісіях на Віцебшчыне – 1 548 ці 78%. Відавочная тэндэнцыя: чым меншы населены пункт, тым больш у тэрытарыяльнай камісіі жанчын.

Практычна такая ж сітуацыя і ў акруговых выбарчых камісіях па выбарах у абласны Савет дэпутатаў. У іх складзе працуюць 486 жанчын, а гэта 66% ад агульнай колькасці.

І калі ў выбарчых камісій  Віцебскага рэгіёна жаночы твар, то ў дэпутатаў - выключна мужчынскі. У спісе дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га склікання з 39 дзейсных дэпутатаў толькі 7 жанчын, а гэта ўсяго 18%.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international