Баранавічы: Пракурор не ўбачыў парушэння закону

2010 2010-02-17T08:53:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranaviczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 лютага пракурор горада Баранавічы Палыка І.Л. адказаў назіральніку Сяргею Гоўшу на ягоную заяву ад 12 лютага, у якой той сцвярджаў, што па той інфармацыі, якая падавалася ў дзяржаўнай газеце “Наш край” 2 лютага 2010 года, немагчыма вызначыць, ці з’яўляюцца сябры камісіі дзяржаўнымі служачымі, ці не. Адпаведна, немагчыма вызначыць, ці выканана норма закона па якой “дзяржаўныя служачыя не могуць складаць болей адной трэці складу камісіі”. Сяргей Гоўша тлумачыў, што няпоўныя дадзеныя аб складзе тэрытарыяльнай камісіі ў прэсе не адпавядаюць артыкулу 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які канстатуе, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляецца адкрыта і галосна.

У сваім адказе пракурор Палыка І.Л. лічыць звесткі, якія падала дзяржаўная газета “Наш край” (прозвішча, імя, імя па бацьку, спосаб вылучэння ў склад камісіі) адпавядаючымі патрабаванням закону. Ён дадае, што Выбарчы кодэкс не прадугледжвае ўказання пры размяшчэнні ў друку складу тэрытарыяльнай выбарчай камісіі месца працы і займаемых пасад сяброў камісіі. Таму пракурор г. Баранавічы Палыка І.Л. палічыў патрабаванне Сяргея Гоўшы абавязаць Баранавіцкі гарвыканкам размясціць у друку спіс сяброў тэрытарыяльнай камісіі з указаннем месца працы і пасады сяброў камісіі неабгрунтаваным.

“Праваабаронцы  за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international