Старонка “За свабодныя выбары ў Беларусі” створана ў “Фэйсбуку”

2010 2010-02-17T14:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старонка грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” пачала дзейнічаць у буйнейшым сацыяльным сеціве Інтэрнету – Facebook. Мяркуецца, што тут будуць размяшчацца спасылкі на ўсе матэрыялы кампаніі, якія публікуюцца ў Інтэрнеце.

Цяпер любы карыстальнік “Фэйсбуку”, набраўшы пошукавыя словы кшталту Elections in  Belarus, мае магчымасць хутка знайсці ўсю інфармацыю кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Асноўныя звесткі аб кампаніі пададзены тут па-беларуску і па-ангельску. Мяркуецца, што і спасылкі будуць давацца як на беларускамоўныя, так і на англамоўныя публікацыі.

Дзеянне старонкі распачата 16 лютага з прывітальнай нататкі старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Алега Гулака і старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. “25 красавіка ўсіх нас чакаюць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, і мы ставім за мэту маніторынг выбарчага працэсу, а таксама ацэнку таго, як на практыцы рэалізуюцца новыя палажэнні выбарчага заканадаўства, прынятыя напярэдадні палітычнай кампаніі”  – гаворыцца, у прыватнасці, у іх звароце да карыстальнікаў “Фэйсбуку”.

“Фэйсбук” дае магчымасць размяшчаць фотаздымкі і відэа, весці дыскусіі, прычым усё гэта можа рабіць любы зацікаўлены карыстальнік. Важна і тое, што карыстацца старонкай можна на той ці іншай абранай мове (падтрымліваецца афармленне на 75 мовах). Чалавек можа арганізаваць свае наладкі такім чынам, каб рэгулярна атрымліваць інфармацыю па абранай тэме. Вядома, што “Фэйсбукам” карыстаюцца шмат вядомых палітыкаў, уключаючы прэзідэнта ЗША Барака Абаму.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international