Затрыманыя паплечнікі Анжалікі Борыс (дапаўняецца)

2010 2010-02-15T10:21:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sajuz_paliakau.jpg

У Горадні затрыманы прэсавы сакратар незарэгістраванага Саюзу палякаў Ігар Банцар, а па дарозе на Менск — Мечыслаў Яскевіч і Андрэй Пачобут. Андрэй Пачобут перасеў у іншую машыну, што праяжджала міма. Але ў раёне Іўя другую машыну таксама спынілі. Міліцыянты сказалі, што Пачобут нагадвае ім чалавека, які зьдзейсьніў разбойны напад. Цяпер яго вязуць назад у Горадню.

10.20 Затрыманых сёньня намесьніка Анжалікі Борыс Мечыслава Яскевіча і прэсавага сакратара незарэгістраванага СПБ Ігара Банцара даставілі ў суд. Па тэлефоне ў 10.20 Ігар пасьпеў сказаць, што яны знаходзяцца ў судзе і чакаюць, пакуль вызваліцца судовая заля.

10.30 Затрымана Анжаліка Борыс. У Івянцы міліцыянты затрымалі Анжаліку Борыс — лідэра Саюзу палякаў, не прызнаванага ўладамі. Яе ўзялі пад рукі і пасадзілі ў машыну. Зь Івянца Анжаліку Борыс павезьлі ў Валожын — у райаддзел міліцыі. 

10.50. Прэсавы сакратар Ігар Банцар даслаў "Свабодзе" смс - “У нас суд. Мяне судзяць”. Сваёй чаргі чакае Мечыслаў Яскевіч, які таксама быў затрыманы сёньня. Абодва знаходзяцца ў Ленінскім раённым судзе Горадні.  Ад Мечыслава Яскевіча ўдалося даведацца, што абодвух актывістаў Саюзу палякаў судзяць за тое, што правялі несанкцыянаваны мітынг 10 лютага ў Горадні каля Дому польскага, што на рагу вуліц Дзяржынскага і 17 верасьня.

11.00  Як паведаміў адзін з актывістаў Саюзу палякаў, які ехаў на суд у Валожын, на пад’езьдзе да гораду міліцыянты затрымалі мноства машынаў. Прыкладна 20 чалавек цяпер знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі непадалёк ад Валожына. У затрыманых забралі дакумэнты і пакуль нічога не патлумачылі. 

11.05  Суд над польскай актывісткай Тэрэсай Собаль у Валожыне праходзіць не ў будынку судзе. На тэрыторыю вайсковай часткі нікога не пускаюць. Тлумачыць, што сёньня “праходзяць вучэньні”. Не ўпусьцілі таксама польскага консула Марэка Марцінэка, які прыехаў зь Менску. Пра гэта паведаміў адзін з актывістаў Саюзу палякаў, які знаходзіцца каля вайсковай часьці. 

11.20  Старшыню не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліку Борыс міліцыянты вязуць у Горадню. Анжаліку Борыс затрымалі ў Івянцы. Яна прыехала падтрымаць Тэрэсу Собаль, кіраўніцу мясцовага аддзелу Саюзу палякаў, над якой сёньня суд у Валожыне.Затрыманую пасадзілі ў міліцэйскую машыну. Борыс палічыла, што яе даставяць у Валожынскі РАУС, аднак паваротку на Валожын яны праехалі і кіруюць у бок Горадні. У Ленінскім судзе Горадні судзяць за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу яе паплечнікаў Ігара Банцара і Мечыслава Яскевіча. 

11.30 У Валожыне затрымалі кіраўніка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку.

11.50 Ігара Банцара пасадзілі на пяць сутак за ўдзел у неанкцыянаваным мерапрыемстве каля Дому польскага ў Горадні. Акцыя адбылася 10 лютага. У той дзень актывісты не прызнаванага Саюзу палякаў правялі вулічную акцыю салідарнасьці з івянецкімі паплечнікамі і адзначылі 70-годзьдзе дэпартацый палякаў у Сібір. Ігара Банцара затрымалі сёньня раніцай у Горадні і даставілі ў Ленінскі раённы суд гораду. Ён зьяўляецца прэсавым сакратаром Саюзу палякаў.

12.15. Затрымана прыблізна 40 актывістаў Саюзу палякаў. Актывістаў Саюзу палякаў, якія ехалі ў Валожын на суд, але былі затрыманыя, стала болей. У апорным пункце міліцыі, што месьціцца непадалёк райцэнтру, ужо каля сарака чалавек. Частка актывістаў Саюзу палякаў, пераважна людзі сталага веку, змаглі пешшу дайсьці да Валожына (гэта прыблізна пяць кілямэтраў) ад шашы Менск-Горадня пасьля таго, як міліцыянты затрымалі машыны, на якіх яны ехалі. У Валожыне за браму, за якой знаходзіцца суд, па-ранейшаму нікога не пускаюць. Месца ачэплена міліцыянтамі і людзьмі ў цывільным. Побач сабраліся прыблізна 30-40 чалавек, якія прыехалі, але ня трапілі на суд. 

12:21. Ірэна Валюсь - галоўны рэдактар газеты СПБ «Głos znad Niemna na uchodźstwie» паспрабавала прайсці ў суд, але міліцыянты яе брутальна павалілі і павалаклі ў будынак. Тым часам з суда выходзяць сведкі абвінавачвання. Людзі ім скандуюць «Ганьба!»

13.15. Адвакат Тэрэсы Собаль Аляксандар Галіёў удакладніў “Свабодзе”, што 15 лютага ў судзе Валожынскага раёна адбылася папярэдняя сустрэча бакоў. Гэта значыць, што прадстаўнікі афіцыйнага Саюзу палякаў і дзеячка польскага руху зь мястэчка Івянец Тэрэса Собаль удакладнялі ўзаемныя прэтэнзіі.

13.30. Ігар Банцар, якога пакаралі арыштам на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаваны мітынгу, абвясьціў галадоўку. Пра гэта паведамілі яго паплечнікі па незарэгістраваным Саюзе палякаў. Банцар зьяўляецца прэсавым сакратаром зьвязу.
“Яшчэ адна такая сустрэча адбудзецца пазьней, бо на сёньня наш бок прадставіў дакумэнты, што апісаньне маёмасьці Дома польскага ў Івянцы прайшло няправільна”, - кажа Галіеў. 

14.50. Анжаліку Борыс, якая ўзначальвае Саюзу палякаў, не прызнаваны ўладамі, даставілі ў Ленінскі раённы суд Горадні. Яе затрымалі раніцай у Івянцы.

15.40. Кіраўнік Галоўнай рады не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Андрэй Пачобут арыштаваны судом на пяць сутак за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу 10 лютага ў Горадні. Кіраўніцу Саюзу Анжаліку Борыс аштрафавалі, таксама за ўдзел у гэтай акцыі, на 1 мільён 50 тысячаў рублёў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international