Баранавічы: Назіральнік звяртаецца да пракурора

2010 2010-02-13T09:35:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 лютага Сяргей Гоўша, назіральнік у Баранавіцкай гарадской выбарчай камісіі, накіраваў заяву пракурору горада Баранавічы Палыка І.Л., дзе ўказвае, што апублікаванай інфармацыі немагчыма даведацца, якую частку ў камісіі складаюць дзяржслужачыя.

У заяве сказана, што згодна арт.34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у складзе тэрытарыяльных камісій “дзяржаўныя служачыя не могуць складаць болей адной трэці складу камісіі”. Ён паведамляе, што Баранавіцкая аб’яднаная газета “Наш край” у нумары №11 ад 02 лютага 2010г. надрукавала склад тэрытарыяльнай гарадской камісіі па выбарах дэпутатаў у гарадскі Савет, дзе ўказаны толькі прозвішча, імя, імя па-бацьку сябраў камісіі і кім яны вылучаны. Назіральнік указвае, што па той інфармацыі, якае падаецца ў газеце, немагчыма вызначыць, ці з’яўляюцца сябры камісіі дзяржаўнымі служачымі, ці не. Адпаведна, немагчыма вызначыць, ці выканана ўказаная вышэй норма закона.

Сяргей Гоўша лічыць, што няпоўныя дадзеныя аб складзе тэрытатыяльнай камісіі ў прэсе не адпавядаюць артыкулу 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які канстатуе, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў ажыццяўляецца адкрыта і галосна.

Назіральнік просіць пракурора горада Баранавічы ў трохдзённы тэрмін, згодна арт.49/1 ВК, прыняць меры пракурорскага рэагавання і абавязаць Баранавіцкі гарвыканкам размясціць у друку спіс сябраў тэрытарыяльнай камісіі з указаннем месца працы і пасады сябраў камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international