Беларускаму дзяржаўнаму агляду падрыхтавана альтэрнатыва

2010 2010-02-11T19:40:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/upr-presuha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Удзельнікі прэс-канферэнцыі: В.Стэфановіч, Ж.Літвіна, А.Гулак, Ю.Чавусаў

Удзельнікі прэс-канферэнцыі: В.Стэфановіч, Ж.Літвіна, А.Гулак, Ю.Чавусаў

Упершыню за 10 год Беларусь рыхтуецца прадставіць у Савет па правах чалавека ААН універсальны перыядычны агляд выканання рэспублікай міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека. Да гэтага даклад падаваўся толькі няўрадавымі арганізацыямі.

Недзяржаўныя арганізацыі 11 лютага прэзентавалі свай даклад, у падрыхтоўцы якога прымалі ўдзел Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацый і Міжнародная федэрацыя правоў чалавека. Даклад у кастрычніку мінулага года ўжо быў накіраваны ў Савет ААН.

У аглядзе акрэслены найбольш важныя праблемы, якія існуюць у галіне правоў чалавека ў Беларусі. Гэта права на жыццё, права на свабоду і асабістую недатыкальнасць, права на свабоду думкі, рэлігіі і сумлення, свабода слова, сходаў і асацыяцыяў, права прымаць удзел у кіраванні дзяржавай, забарона катаванняў, прымусовай працы і дыскрымінацыі і іншыя.

Няшмат, але па правілах

Аўтары даклада кажуць, што дакумент падрыхтаваны не ў такім шырокім масштабе, у якім хацелася б перадаць сітуацыю ў Беларусі, але дакумент распрацаваны ў адпаведнасці з правіламі ААН.

Пры падрыхтоўцы свайго даклада няўрадавыя арганізацыі сустракаліся с дзяржструктурамі – упраўленнем па гуманітарным супрацоўніцтве і правах чалавека Міністэрства замежных справаў, якое непасрэдна і рыхтуе дзяржаўны даклад, а таксама з першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталляй Пяткевіч.

– Пакуль Беларусь не цалкам выкарыстоўвае магчымасці і працэдуры, якія па дакументах ААН павінны праводзіцца пры падрыхтоўцы універсальнага перыдычнага агляду, – падкрэсліў Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэту. – На погляд ААН дзяржаўны даклад па сітуацыі па правах чалавека павінен рыхтавацца пры шырокіх кансультацыях з грамадствам. А ў нашай краіне яны былі недастаковымі, і трэба скарыстоўваць грамдскі патэнцыял больш актыўна.

Краіны-удзельніцы ААН маюць права рабіць краіне, якая праходзіць працэдуру універсальнага перыядычнага агляду, рэкамендацыі па паляпшэнню сітуацыі з правамі чалавека ўнутры гэтай дзяржавы.

Ад таго, наколькі актыўна Беларусь будзе супрацоўнічаць на пляцоўцы універсальнага перыядычнага агляда з іншымі краінамі, наколькі яна будзе адкрыта для прыняцця рэкамендацый, залежаць стаўленне да яе на міжнародным узроўні, адзначыў Алег Гулак і выказаў спадзеў, што рэспубліка будзе актыўна супрацоўнічаць у межах гэтай працэдуры.

Станоўчыя зрухі, але пакуль без карысці на практыцы

– Мы намагаліся зрабіць даклад як мага больш аптымальным, таму адзначылі ў ім не толькі праблемы, але і станоўчыя зрухі, якія намеціліся ў краіне, – заўважыў Валянцін Стэфановіч, юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна”. – Мы падкрэслілі станоўчыя моманты адмены выяздных штампаў у пашпартах і замену інстытута прапіскі на рэгістрацыю. Гэта добрыя крокі па ўраўненню людзей у правах, незалежна ад месца іх жыхарства. Добрая справа і стварэнне на пачату мінулага года Грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзідэнта, а таксама грамадска-каардынацыйнай рады ў сферы масавай інфармацыі. Але, на жаль, карысці і пэўных справаў ад гэтых арганізацый так дагэтуль і няма.

Да дакумента распрацаваны таксама шэраг рэкамендацый з 52 пунктаў. І наступнай працай неўрадавых арганізацый будзе лабіраванне гэтых рэкамендацый і азнаямленне з дакладам грамадскасці пад час рабочых паездак у Жэневу, брыфінгаў для амбасадаў у Мінску, Варшавы і Вільні.

– Няўрадавымі арганізацыямі таксама падрыхтаваны альтэрнатыўны даклад аб выкананні Беларуссю палажэнняў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, які на днях будзе накіраваны у Камітэт па правах чалавека ААН, – дадаў Валянцін Стэфановіч.

Права на свабоду слова

Прыярытэтамі Беларускай асацыяцыі журналістаў застаюцца намаганні спыніць палітыку эканамічнай дыскрымінацы ў дачыненні незалежных недзяржаўных СМІ. Вырашыць праблемы доступа да інфармацыі і акрэдытацыі журналістаў.

– Свабода слова і выказвання – адна з самых прыярытэтных еўрапейскіх каштоўнасцяў, – зазначыла Жанна Ліцвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў. – Мы паўсюль у розных дакументах канстатуем, што інфармацыйная прастора – сфера, звязаная са свабодай слова, з умовамі дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, найменш падлягала нейкім працэсам лібералізацыі. Гэты факт неверагодна насцярожвае, таму што набліжаюцца выбарчыя кампаніі, і мы асцярожна, але канстатуем, што СМІ будуць не ў стане ў поўнай меры выканаць сваё канстытуцыйнае прызначэнне падчас гэтых электаральных працэсаў у грамадстве.

Жанна Ліцвіна падкрэсліла, што з’яўленне указа прэзідэнта № 60 аб мерах па ўдасканаленні нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэта – гэта падзея, якая не можа пакінуць абыякавым любога грамадзяніна, які карыстаецца гэтым сродкам інфармацыі. Да першага траўня гэтага года павінны быць падрыхтаваны падзаконныя акты адносна гэтага указа, і старшыня БАЖ заклікала скарыстаць гэты тэрмін, каб задзейнічаць экспертную супольнасць еўрапейскіх інстытутаў для абмеркавання і выпрацоўвання рэкамендацый распрацоўшчыкам гэтых актаў.

Бар’ер для стварэння трэцяга сектара

У дакладзе акрэслена разам з іншымі праблема стварэння і рэгістрацыі няўрадавых асацыяцый у Беларусі, а дакладней, перашкоды, якія ставараюцца ўладай у гэтым накірунку. Колькасць няўрадавых арганізацый за апошняе дзесяцігодддзе застаецца нязменнай – 2250 плюс-мінус 20-30 арганізацый. У 2003 годзе іх было 2248, а напачатку гэтага – 2225, што падцвярджае ідэю аб тым, што грамадскі сектар не расце.

– З аднаго боку, мы ўсцешаны магчымасцю на міжнародным узроўні данесці свае думкі адносна стану свабоды асацыяцый у Беларусі, – распавёў Юрый Чавусаў, вядомы палітолаг. – А з іншага боку, засмучаны невялікім памерам тэксту, які можна прадставіць у межах агляда. Было падрыхтавана 10 старонак самай неабходнай інфармацыі, якія прыйшлося скараціць да аднаго ліста.

Адной з самых галоўных праблем адзначаны складаны парадак рэгістрацыі грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку палітычных партый і прафсаюзаў, які прыводзіць да таго, што некаторыя спрабуюць зарэгістравацца на працягу некалькіх гадоў. Узагадана ў дакладзе і тэхнічная праблема развіцця трэцяга сектара – неабходнасць мець юрдычны адрас– офіснае памяшканне ў адміністрацыйных будынках, што таксама перашкаджае стварэнню арганізацый, бо звязана з вялікімі фінансавымі патрабаванняім на асблугоўванне такога памяшкання.

– Вялікія грошы патрэбны нават на тое, каб падрыхтаваць дакументы на першасную рэгістрацыю грамадскага аб’яднання, – дадаў Юрый Чавусаў, – што вядома ж не спрыяе актыўнаму развіццю. Акрамя таго, існуе крымінальная адказнасць, устаноўленая ў Беларусі з 2005 года за дзейнасць незарэгістраваных арганізацый, партый, фондаў і рэлігійных абъяднанняў, што робіць праблему існавання трэцяга сектара жыццёва важнай. За 2006-2007 гады 17 чалавек былі асуджаны па гэтым артыкуле, у тым ліку і да пазбаўлення волі.

Палітолаг заўважыў, што на сустрэчы з Наталляй Пяткевіч агаворвалася, што крымінальная адказнаць будзе заменена адміністрацыйнай, але да гэтага часу зрухаў у гэтым накірунку няма.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international