Актывіст судзіцца з газэтай гарвыканкаму

2010 2010-02-11T16:11:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/druk_vyd.jpg

Суд Бабруйску й Бабруйскага раёну прыняў да разгляду скаргу актывіста незарэгістраванай Партыі свабоды й прагрэсу Сяргея Еўдакімовіча на газэту гарвыканкаму «Бабруйскае жыцьцё».

Актывіст вінаваціць дзяржаўнае выданьне ў зьнявазе свайго гонару ды годнасьці. Праз суд ён дамагацца кампэнсацыі маральнай шкоды ў памеры 25 мільёнаў рублёў.

Судовы працэс пачнецца 19 лютага. Пра гэта паведамляецца ў позьве, якую актывіст атрымаў сёньня поштай.

Нагодай для судовага працэсу стаўся шэраг публікацыяў зьневажальнага характару ў час, калі праводзіліся леташнія выбары ў Палату прадстаўнікоў. Паводле актывіста, ён больш за год шукаў праўды ў пракуратуры й міліцыі.

25 мільёнаў кампэнсацыі маральнай шкоды Сяргей Еўдакімовіч мае намер аддаць сіротам. Праз суд актывіст будзе патрабаваць, каб «Бабруйскае жыцьцё» надрукавала і абвяржэньне зьневажальных публікацыяў.

Сяргей Еўдакімовіч — сябра няўрадавай арганізацыі «Грамадзянскі форум», а таксама аргкамітэту па стварэньні Партыі свабоды й прагрэсу. Актывіст балятаваўся ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай-Першамайскай выбарчай акрузе № 79. У Бабруйску ён 14 гадоў працуе мэдыкам. Скончыў на выдатна тамтэйшую мэдычную вучэльню.

Летась на дзяржаўную газету «Бабруйскае жыцьцё» скардзіўся актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіл Кавалькоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства