Акруговыя камісіі: Звесткі з рэгіёнаў

2010 2010-02-10T08:17:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” абагульняюць звесткі з рэгіёнаў па этапу фармавання акруговых камісій па выбарах у абласныя Саветы дэпутатаў.

 

Акруговыя камісіі Гомеля: Прадстаўніцтва і гендэрны расклад

Найбольш прадстаўнічая «дэлегацыя» у акруговых камісіях па Гомелю — гэта настаўніцы. У Гомелі былі створаны 20 камісій па 13 чалавек у кожнай. Пераважная большасць сяброў камісій — жанчыны (164), мужчын, адпаведна — 96. Ад грамадзянаў шляхам падачы заяў у камісіі трапілі 74 чалавекі (49 жанчын і 25 мужчын). Заўважана, што шляхам падачы заяў у камісіі прайшлі і вертыкальшчыкі, супрацоўнікі адміністрацый горада. 64 сябры камісіі — прадстаўнікі грамадскіх аб'яданняў, такіх, як «Беларускі саюз жанчын», саюз афіцэраў, ветэранаў, афганцаў. Цікава, што ў камісіях па 11 жанчын з БРСМ і па 11 — з «Белай Русі». Па 7 мужчын трапілі ў камісіі ад БРСМ і «Белай Русі». 56 сяброў камісій прапанаваны ад працоўных калектываў горада, з якіх 31 прадстаўляюць дзіцячыя сады, школы, ПТВ і каледжы (а з іх 26 — жанчыны).

У акруговых камісіях Гомеля 39 прадстаўнікоў розных прафсаюзаў. Есць такі прафсаюз, як «Беларускі прафесійны саюз працаўнікоў дзяржаўных і іншых устаноў». Праз сяброўства ў такім прафсаюзе ў камісіі прайшлі мясцовыя вертыкальшчыкі, напрыклад, намеснікі старшынь раенных адміністрацый горада. А, напрыклад, намеснік старшыні адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Мікалай Малы прадстаўлены ў камісіі як сябра грамадскай арганізацыі воінаў-афганцаў.

У камісіі уключаны 27 сябраў партый, з якіх 9 жанчын (8 — прадстаўніц КПБ і адна з АГП), і 18 мужчын (з якіх 6 праўладных камуністаў, 5 — сябры Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды, і па тры з АГП і партыі левых «Справядлівы свет»).

 

Мазыр: У тры акруговыя камісіі ўключаны сябры АДС

Прайшлі першыя паседжанні акруговых выбарчых камісіяў у Мазыры. У тры з іх, уключаны сябры АДС Гомельскай вобласці. Па Інтэрнацыянальнай выбарчай акрузе №41 у склад камісіі ўключаны Сяргей Лапуста (АГП), па Палескай выбарчай камісіі №43 – Алесь Гнедзька (АГП), па Прытыцкай выбарчай акрузе № 45 Галіна Гуцко (ПЛ “Справедлівы свет”). Дарэчы гэтая акруга з’яўляецца дадатковай ў Мазырскім раёне. Усяго выбарчых акругаў у абласны Савет -6.

Акруговую камісію па 41-ай акрузе ўзначаліў намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама Галюк Фелікс Фёдаравіч (мазырскім актывістам вядомы адмоўнымі адказамі на правядзенне сходаў, пікетаў і сустрэчаў з беларускімі пісьменнікамі).

Акруговую камісію па 43-й акрузе ўзначаліў яшчэ адзін намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама Бягляк Валянцін Іванавіч.

Асноўны склад акруговых камісіяў застаўся з папярэніх выбараў. Некаторых асобаў толькі памянялі  акругамі. У кожную уключаны сябры КПБ, БРСМ, па 2 сябра розных праўладных прафсаюза, шмат хто з’яўляецца сябрам ГА “Белая Русь”, але ад гэтай арганізацыі уключана толькі 2 прадстаўнікі.

Усе работнікі выканкама ўключаны ў склад камісіяў вылучэннем ад грамадзян шляхам падачы заявы. Астатнія займаюць кіруючыя пасады на прадпрыемствах Мазыра і раёна.

 

Віцебск: У акруговых камісіях 20 прадстаўнікоў апазіцыйных партый 

Шостага лютага ў Віцебску на сумесным паседжанні прэзідыўма  Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта быў сфармаваны склад акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў абласнога Савета дэпутатаў 26 склікання па 60 акругах.

У паседжанні прынялі ўдзел кіраўнікі вобласці, прадстаўнікі палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў, якія вылучылі сваіх прадстаўнікоў у склад акруговых выбаркамаў, і таксама прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.

Падчас вылучэнняў сяброў акруговых выбарчых камісій актыўнасць праявілі грамадзяне, працоўныя калектывы, грамадскія аб'яднанні і палітычныя партыі - практычна ўвесь грамадскі і палітычны спектр удзельнікаў выбарчага працэсу.

Пры фармаванні камісіі фармальна ўлічаныя патрабаванні Выбарчага кодэкса аб прадстаўніцтве ў складзе камісій. Гэта, паводле патрабаванняў выбарчага закона, не меней адной траціны прадстаўнікоў партый і грамадскіх аб'яднанняў і не больш адной траціны дзяржслужбоўцаў.

На разгляд прэзідыўма абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама быў вынесены персанальны склад акруговых выбаркамаў вобласці, вылучаных ад грамадзян шляхам падачы заяў, ад працоўных калектываў, грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый.

Ад грамадзян у камісіі ўвайшлі 233 (32%) чалавека, ад працоўных калектываў - 126 (17%), ад грамадскіх арганізацый і палітычных партый -380 (51%). Усяго забяспечваць працу акруговых камісій у Віцебскай вобласці будуць 739 чалавек.

У камісіях прадстаўленыя такія грамадскія аб'яднанні, як "Белая Русь" -56 чалавек, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі -104, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі -60, Беларускі саюз жанчын - 28, ветэранская арганізацыя вобласці -55 і іншыя грамадскія аб'яднанні.

Партыі ў акруговых камісіях прадстаўленыя наступным чынам: Беларуская партыя левых "Справядлівы свет"-15 чалавек, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Грамада"-1, Камуністычная партыя Беларусі-32, Партыя БНФ-4, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці -7.

Аднак далёка не ва ўсіх атрымалася патрапіць у акруговыя выбарчыя камісіі. Палова кандыдатаў ад апазіцыйных структур так і не патрапілі ў іх склад, і найперш вядомыя палітычныя асобы. Так, не атрымалася патрапіць у адну з акруговых выбарчых камісій Віцебскай вобласці сустаршыні стваранай партыі БХД Паўлу Севярынцу, які вылучаўся ад грамадзян шляхам збору подпісаў.

           

На Аршаншчыне прадстаўнікі Партыі левых уключаныя ў акруговыя камісіі

На нядаўна прайшоўшым сумесным паседжанні Прэзідыўма Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і Віцебскага аблвыканкама былі сфармаваныя 65 акруговых камісій па выбарах у абласныя Саветы.

Горад  Орша будзе прадстаўлены ў аблсавеце 6 дэпутатамі, Аршанскі раён яшчэ двума. Па ўсіх гэтых 8 акругах Партыя левых “Справядлівы свет” вылучыла сваіх прадстаўнікоў у склад камісій.

У выніку ў склад вышэйназваных камісій былі ўключаныя 6 партыйных вылучэнцаў. Віктар Казлоўскі ўключаны ў камісію акругі № 35, Уладзімір Казлоўскі - у камісію акругі № 18, Уладзімір Палівода будзе працаваць у акруговай камісіі № 36, Мінай Карніенка - у камісіі акругі № 33, Васіль Кабачэўскі - сябра акруговай камісіі № 32, Алег Мазураў - у складзе камісіі па акрузе № 31.

Вылучаны ў склад акруговай камісіі па акрузе № 34 старшыня Аршанскай гарадской арганізацыі “Справядлівага свету” Мікалай Дзямідаў і сябра гэтай жа партыі Васіль Гоцман у склад камісій не ўвайшлі. Характэрна, што менавіта гэтыя двое ўжо былі сябрамі камісій на папярэдніх выбарах і адмовіліся падпісваць выніковыя пратаколы. З гэтым фактам яны звязваюць адмову ўладаў уключыць іх у акруговыя камісіі на гэты раз.

 

Баранавічы: У склад акруговых камісій прайшоў адзін прадстаўнік “Справядлівага свету”, актывісты БХД -- не трапілі

8 лютага ў Брэсцкай вобласці былі створаны акруговыя выбарчыя камісіі па выбарах у абластныя Саветы дэпутатаў. Ад Баранавіцкіх апазіцыйных палітычных партый толькі прадстаўнікі незарэгістраванай Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і партыі левых “Справядлівы свет” вылучылі сваіх падстаўнікоў у іх склад. Шляхам збору подпісаў у склад Баранавіцкай паўднёва-заходняй выбарчай акругі № 20 быў вылучаны актывіст БХД Аляксей Марозаў, а ў склад Баранавіцкай паўночна-усходняй выбарчай акругі № 16 была вылучана таксама актывістка БХД Таццяна Малашчанка. Раней гэтыя валанцёры БХД вылучаліся ў Баранавіцкую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію, але не прайшлі. Не трапілі яны таксама і ў склад акружных выбарчых камісій па выбарах у абластныя Саветы дэпутатаў.

У акружныя выбарчыя камісій па выбарам у абластныя Саветы дэпутатаў ад апазіцыйных палітычных партый выбраны толькі адзін прадстаўнік партыі левых “Справядлівы свет” Рыгор Дружынін.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international