У камісіях відавочны гендэрны перакос

У складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій Менскай вобласці пераважную большасць складаюць жанчыны - 82 працэнты. Пра гэта паведаміла 4 лютага газета менскай абласной вертыкалі "Мінская праўда" у матэрыяле аб прэс-канферэнцыі старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай.

 

Чым абумоўлены гэтакі відавочны перакос гендэрнай палітыкі, мяркуючы па артыкулу журналісткі  Святланы Харсун, спадарыня Ярмошына не растлумачыла, але заявіла, што яе "не цікавіць палітыка". Відаць, і гендэрная таксама.

 

Не растлумачыла Ярмошына і такі казус, як тое, чаму пры самым меншым конкурсе прэтэндэнтаў на месца ў выбарчай камісіі Менскай вобласці - тут 19 чалавек прэтэндавалі на 13 месцаў, за бортам апынуліся выключна прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Восточный корреспондент Свободу Алесю Беляцкому ! Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international