Крымінальная справа Юрыя Казака будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыі

2010 2010-02-03T13:11:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazak.jpg

Крымінальная справа Наваградскага актывіста БХД Юрыя Казака 18 лютага будзе разгледжаная ў судзе касацыйнай інстанцыі ў памяшканні Гарадзенскага абласнога суду. Гэта сталася адказам на касацыйную скаргу адваката Казака Паўла Сапелкі, дасланую ў Судовую калегію па крымінальных справах Гарадзенскага абласнога суду 20 студзеня.

Адвакат патрабаваў адмены вырака Юрыю Казаку па справе помніка Леніну, а таксама накіраваць справу на новае судовае разбіральніцтва ў суд першай інстанцыі.

Нагадаем, 11 студзеня Наваградскі суд за абліты зялёнай фарбай помнік Леніну пастанавіў выплаціць Юрыю Казаку штраф у памеры 250 базавых велічыняў за адзін месяц (8 млн.750 тысячаў рублёў).

Павел Сапелка сцвярджае, што суд неабгрунтавана крытычна ацаніў паказанні Юрыя Казака, што тычыцца матываў яго дзеянняў. Таксама суд не цалкам прыняў да ўвагі і памылкова ацаніў паказанні сведкаў.

Нагадаем, у ноч з 6 на 7 лістапада ў горадзе мясцовы помнік Леніну быў абліты зялёнай фарбай. З гэтай нагоды тады ж былі затрыманыя моладзевыя актывісты БХД. Дзеянні Казака ахарактарызаваныя як “наўмысныя, парушаючыя грамадскі парадак і вызначаныя асаблівым цынізмам”. Падлічаны і ўрон, які нанёс актывіст “з мэтай знявагі грамадскіх інтарэсаў і гістарычных традыцый, выкарыстоўваючы лакафарбавы матэрыял”. Ён склаў 3.740 рублёў. Частка 1-я артыкула 339 прадугледжвае пакаранне: 3 гады турмы, так званая “хімія” альбо штраф.

Разгляд справы адбудзецца 18 лютага, пачатак у 9.30 у памяшканні Гарадзенскага абласнога суду па адрасе: Горадня, вул.Карбышава, 20, першы паверх, заля №1.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international