Слаўгарадскі райвыканкам узмацняе ідэалагічнае забеспячэнне выбараў

2010 2010-02-03T13:04:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Слаўгарадскі райвыканкам узмацняе ідэалагічнае забеспячэнне выбараў. Гэта вынікае з плана мерапрыемстваў ідэалагічнага забеспячэння выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў ХХVI склікання, якія мусяць адбыцца 25 красавіка 2010 года.

 

Так у п.1 гэтага плана пастаўлена задача прааналізаваць грамадска-палітычную сітуацыю ў раёне, вызначыць асноўныя задачы ў перадвыбарчы перыяд на ўзроўні працоўных калектываў раёна, ад якіх залежыць аўтарытэт улады, праводзіць сістэматычныя сустрэчы з насельніцтвам, інфармаваць яго аб бягучых і перспектыўных планах сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна.

 

У п.2 пастаўлена задача стварыць штаб па падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенні выбараў, дзе паміж прадстаўнікамі штаба размеркаваны абавязкі.

 

Далей ідзе апісанне спосабаў, якімі будзе узмацняцца ідэалагізацыя насельніцтва: правядзенне ў перадвыбарчы перыяд найбольш важных мерапрыемстваў у працоўных калектывах, сходах бацькоў ва ўстановах адукацыі, сустрэч з насельніцтвам раёна; актывізацыя інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкамаў, сельвыканкамаў, адказных па ідэалагічнай працы ў тым ліку для "своевременного реагирования на выявленную негативную информацию”; правядзенне адзінага дня інфармавання на тэму “Выбары ў мясцовыя Саветы – чыннік узвышэння эфектыўнасці роста мясцовага кіравання і самакіравання”; арганізацыя правядзення раённага пасяджэння Каардынацыйнай Рады грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый па перадвыбарчай тэматыцы, арганізацыя публікацый кіраўнікоў грамадскіх арганізацый у СМІ; забяспячэнне выбаршчыкаў нагляднай агітацыяй прысвечанай выбарчай тэматыцы ў агульнадаступных месцах; арганізацыя ў бібліятэках установаў культуты і адукацыі інфармацыйных стэндаў і куткоў з матэрыяламі па перадвыбарчай тэматыцы. 

 

Асобнымі пунктамі стаяць арганізацыя наведвання работнікамі БРСМ навучальных і працоўных калектываў, а таксама забеспячэнне вылучэння назіральнікаў ад палітычных партый, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў і іх акрэдытацыю пры кожнай тэрытарыяльнай і ўчастковай камісіі.

 

У апошнім п.18 кульмінацыя: “Прыняць меры па аператыўнаму выяўленню і апярэджванню незаконных дзеянняў асобаў, якія арганізоўваюць расклейку інфармацыйных матэрыялаў з антыдзяржаўным зместам па недапушчэнню размяшчэння агітацыйных матэрыялаў ва ўнестаноўленых месцах”.

 

Ніжэй прыодзіцца спіс членаў штаба па падрыхтоўцы, арганізацыі і правядзенню выбараў, які спрэс складаецца з чынавенства (у ініцыялах могуць быць недакладнасці, паколькі рабіўся пераклад з рускай мовы – рэд.):

 

Склад раённага штаба па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 26 склікання:

Міраненка Н.С.  – намеснік старшыні райвыканкаму, старшыня штаба

Шаўцова Е.М.  - начальнік аддзела ідэалагічнай працы райвыканкаму, сакратар штаба

Аксёнаў А.В.  - пракурор раёна

Веразубаў М.М.  - начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама

Бялоў С.В.   - начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы райвыканкама

Дрыбінцаў М.І.  – старшыня раённага спажывецкага таварыства   

Латушкін А.П.  - начальнік Слаўгарадскага раёну электрычных сетак рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Магілёўэнерга”, філіял Клімавіцкіх электрычных сетак

Мінаў А.В.  - начальнік Слаўгарадскага раённага вузла электрасувязі Магілёўскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлекам” 

Ягораў А.М.  - начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

Бойкаў С.В.  – дырэктар унітарнага камунальнага прадпрыемства “Жылкамгас”

Іваноўскі С.А. – дырэктар Слаўгарадскага філіяла Аўтапарк № 21 адкрытага акцыянернага таварыства “Малілёўаблаўтатранс”

Язерская В.В.  – галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя раённай газеты “Прысожскі край”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international