Выбары ідуць поўным ходам, а Выбарчых кодэксаў новай рэдакцыі няма
У гомельскіх кнігарнях адсутнічае Выбарчы кодэкс у новай рэдакцыі, са зменамі і дапаўненнямі. У крамах абяцаюць магчымае з'яўленне кодэкса толькі на наступным тыдні, хоць зараз актыўна ідзе выбарчая кампанія — ужо створаны тэрытарыяльныя камісіі і вызначаны акругі.
Тым не менш, яшчэ 12 студзеня на прэс-канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла журналістам, што Выбарчы кодэкс са зменамі і дапаўненнямі паступіць у продаж 1 лютага 2010 года.
Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскаці Гомеля заўважаюць, што карыстаюцца ў падрыхтоўцы да выбараў у мясцовыя саветы новым кодэксам, спампаваным з Інтэрнэту.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















