Аршанскія актывісты лічаць фармаванне раённай камісіі незаконным

2010 2010-02-01T16:27:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Да такой высновы прыйшлі актывісты палітычных партый і грамадскіх арганізацый Аршаншчыны пасля таго, як мясцовая "Аршанская газета" апублікавала склад раённай выбарчай камісіі. Як высветлілася, сярод 13 сяброў камісіі няма ніводнага прадстаўніка  палітычных партый. Тры чалавекі вылучаны ад грамадскіх аб'яднанняў - БРСМ, "Беларускі саюз жанчын", ветэранаў, адзін чалавек вылучаны ў склад камісіі ад раённай арганізацыі прафсаюзу работнікаў АПК. Усе астатнія сябры камісіі накіраваны ад грамадзян шляхам збору подпісаў або ад працоўных калектываў.

Такім чынам, падчас фармавання камісіі парушаны арт. 34 Выбарчага кодэкса, які прадугледжвае, што, як правіла, не меней адной траціны складу камісій фармуецца з прадстаўнікоў палітычнай партый і грамадскіх аб'яднанняў. Чатыры чалавекі з 13 складае меней адной траціны. Тым больш, што ў склад гэтай камісіі вылучаліся прадстаўнікі партый "Справядлівы свет" і БСДП, але мясцовыя ўлады ў склад раённай камісіі іх не ўключылі.

Па дадзеным факце кіраўнікі мясцовых арганізацый вышэйназваных партый накіравалі скаргу ў пракуратуру, у якой просяць апратэставаць рашэнне аб фармаванні Аршанскай раённай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international